Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Апрель 2023 11:23

Камісія па занятасці насельніцтва працавала ў РАУС

Наведвальнікамі раённай камісіі па каардынацыі дзейнасці па садзеянні працаўладкаванню насельніцтва, якая прайшла ў Бабруйскім раённым аддзеле ўнутраных спраў, сталі грамадзяне, якія або толькі вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, або працяглы час пасля гэтага афіцыйна не працаўладкаваны. Сярод апошніх некаторыя вядуць асацыяльны лад жыцця, іншых задавальняюць выпадковыя заробкі ў аднавяскоўцаў, былі і тыя, хто адсутнасць працы патлумачыў фізічнай нямогласцю, хоць да доктара так і не дайшоў.

Кожнаму з наведвальнікаў члены камісіі ў складзе намесніка старшыні Бабруйскага райвыканкама Марыны Тарэлкінай, начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталлі Пясоцкай, старшыні камісіі Юліі Гук, а таксама прадстаўнікоў ад наймальнікаў: ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» і ААТ «Саўгас Кісялевічы», давялі дзяржаўную палітыку ў адносінах людзей, якія ўхіляюцца ад напаўнення бюджэту краіны, прапанавалі каму вакансіі, а каму магчымасць перавучыцца — набыць новую спецыяльнасць пад гарантыю працаўладкавання. Апошнім, да прыкладу, выказаў жаданне скарыстацца жыхар пас. Глуша. Прайшоўшы трохнядзельнае навучанне на дарожнага рабочага, 32-гадовы малады чалавек зможа мець стабільны заробак.

Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС Ганна Шадзейкіна правяла з наведвальнікамі прафілактычную размову, нагадала пра незлоўжыванне спіртнымі напоямі, нашэнне ў цёмны час сутак флікераў, пра неабходнасць пераходзіць вуліцу ў дазволеных месцах і інш.

Прочитано 92 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.