Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 28 Апрель 2023 11:17

Сеюць ярыну аграрыі «Гіганта»

Палявыя работы ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве пачынаюцца ў гэтыя напружаныя дні а палове на сёмую раніцы і доўжацца дапазна. Тэхніка задзейнічана высокавытворчая, механізатары — прафесіяналы, што пацверджана не адным годам паспяховай працы. Арганізацыя работ, як заўжды ў “Гіганце”, на высокім узроўні. І — нязменнае падпарадкаванне тэхналогіям вырошчвання культур.

Пераўвільгочаная глеба не ўсюды дазваляе сябе патрывожыць, таму падыход да сяўбы з улікам гэтага. Засеяўшы адно поле яравым ячменем, пасеяўшы гарох, у гаспадарцы ўзяліся за сяўбу яравога рапсу. Пасяўны агрэгат — трактар JOHN DEERE 8310-R з набытай ў мінулым годзе шыроказахопнай сеялкай АMAZONE Citan 12001-C — пры створаных умовах дазваляе за дзень унесці насенне на плошчы ў 100 і болей гектараў, таму стаўку ў гэтыя дні робяць менавіта на падрыхтоўку глебы. У гэтых мэтах, па словах начальніка агранамічнай службы Аляксандра Аляксандравіча Парахневіча, запусцілі два дыскатары для закрыцця вільгаці (за адным з іх засталі добравядомага ў раёне механізатара Алега Уладзіміравіча Вяроўкіна на трактары РСМ-3575 з дыскавым лушчыльнікам Softer-8), працуе культыватар, на полі — дзве адзінкі АКШ-6 для выраўноўвання глебы (дадзены від работ выконвалі вопытныя механізатары Віктар Віктаравіч Балыка на трактары DEUTZ-FAHR 220 з АКШ-6 і Аляксандр Паўлавіч Мінькоў на МТЗ-1221 з АКШ-6).
— Для таго каб пасеяць ярыну ў кароткі тэрмін і максімальна эфектыўна, маем усё неабходнае, — удакладняе Аляксандр Аляксандравіч. — Сеялкай Амазон, да прыкладу, гэтае поле ў 70 гектараў, дзе стаім, майстар сваёй справы Святаслаў Іванавіч Зуб пачаў засяваць сёння з раніцы і ўжо дасявае, каб пераехаць на другое, а прайшло толькі паўдня.

Святаслаў Зуб

***

Віктар Балыка

***

Алег Вяроўкін

***

Са шматграннасці работ у гэтыя дні, як тут адзначылі, вызначылі для сябе тры накірункі-прыярытэты: сяўбу ячменю, рапсу і сяўбу кукурузы. Апошняй запланавана пасеяць 1000 гектараў і ўжо праз дзень-два да гэтай работы прыступяць.

Разлічваць на высокі ўраджай — а менавіта такую задачу традыцыйна паставілі перад сабой працаўнікі СВК — можна толькі пры строгім выкананні тэхналагічных патрабаванняў да выро­шчвання раслін. І гэта не проста рэкамендацыя навукоўцаў. У выпадку “Гіганта” — гэта правераны гадамі вопыт калектыву. Ад яго не адыхо­дзяць і сёлета.

Прочитано 97 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.