Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 21 Апрель 2023 15:47

На базе ААТ “Неўскі-Агра” прайшла нарада па жывёлагадоўлі

Нарада па жывёлагадоўлі з удзелам генеральнага дырэктара ЗАТ “БНБК” Данііла Урыцкага, дырэктара ТАА “БНБК-АГРА” Надзеі Каткавец і старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшла сёння на базе ААТ “Неўскі-Агра” — гаспадарка, як і шэраг іншых раённых сельгасарганізацый, ад некаторага часу знаходзіцца ў даверным кіраванні БНБК. 

Сярод асноўных пытанняў, якія абмеркавалі — новы падыход да вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі. У прыватнасці, было вырашана арганізаваць асобнае вырошчванне бычкоў і цялушак, што з аднаго боку — дасць магчымасць ўсебакова засяродзіцца на вытворчасці мяса, з другога — стварыць больш камфортныя ўмовы для дойнага і рамонтнага статка, што ў абодвух выпадках павінна прывесці да зніжэння сабекошту прадукцыі малака і мяса, павелічэння іх рэнтабельнасці, а значыць — паляпшэння фінансавага становішча сельгасарганізацый. Сканцэнтраваць бычкоў раённых гаспадарак, якія ўваходзяць у БНБК, вырашана на комплексе па вырошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Неўскі-Агра”, дзе сёння пабывалі ўдзельнікі нарады. Умовы для гэтага, як было адзначана, на комплексе маюцца, тым болей што да хлявоў, дзе ўжо ўтрымліваецца жывёла, хутка плануецца далучыць адрэканструяваныя.

— Галоўнае, што павінна безагаворачна выконвацца для дасягнення пастаўленых мэт — строгае выкананне тэхналогій на ўсім вытворчым ланцугу, — адзначыў Данііл Урыцкі.

Там жа былі абмеркаваны пытанні веснавой сяўбы і найперш — кукурузы: тэрміны яе высейвання, падрыхтаванасць глебы да гэтага, забяспечанасць сельгасарганізацый мінеральнымі ўгнаеннямі, тэхнікай, працоўнымі кадрамі і інш.

Прочитано 159 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.