Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 20 Апрель 2023 08:39

Моладзь прымерала дэпутацкі партфель

Магчымасць правесці сённяшні працоўны дзень з дэпутатамі, пазнаёміцца з іх паўсядзённымі клопатамі і турботамі і павучыцца апошнія вырашаць у актывістаў Маладзёжнага парламента раёна з’явілася дзякуючы праекту “Дэпутацкі партфель” — асноўнай падзеі дня самакіравання, якім быў аб’яўлены другі дзень 1-га рэгіянальнага форуму “Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзеянне. Вынік”.

Мэта праекта — замацаванне на Бабруйшчыне працоўных кадраў, стварэнне патэнцыялу кіруючага складу праз азнаямленне лідараў маладзёжнага руху, кім і з’яўляюцца члены створанага пры райсавеце дэпутатаў Маладзёжнага парламента, з абавязкамі народных абраннікаў, спосабамі іх узаемадзеяння з вяскоўцамі на карысць і апошніх, і Прыбярэзінскага краю ў цэлым.   

Як і прадугледжвалася праектам, сённяшні працоўны дзень члены маладзёжнага парламента правялі са старшынямі сельсаветаў. Дэпутацкімі партфелямі з моладдзю “падзяліліся” старшыні Бортнікаўскага, Брожскага, Вішнёўскага, Кавалёўскага, Цялушскага і Слабадкоўскага сельвыканкамаў.

Чым дакладна займаліся і якія ўражанні атрымалі, — маладыя людзі падзяліліся з нашым карэспандэнтам.

Яўген Болбас, загадчык метадычнага аддзела раённага Цэнтра культуры:

— Сумесна з в. а. старшыні Вішнёўскага сельвыканкама Сяргеем Буслом мы правялі сустрэчу з насельніцтвам, прыём грамадзян, дзе былі закрануты пытанні будаўніцтва, добраўпарадкавання пад’ездаў. На асобныя пытанні грамадзяне там жа атрымалі тлумачэнні, іншыя будуць вывучацца. Таксама мы правялі маніторынг цэн у вішнёўскай краме, наведалі мясцовую бібліятэку-клуб, абмеркавалі запатрабаванасць установы ў вяскоўцаў, паўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі, у прыватнасці, падправілі агароджу на могілках пасля ветралому. Уражанні — дэпутацкая работа нялёгкая, шматгранная, але, бясспрэчна, — патрэбная, бо ад яе залежыць дабрабыт людзей.

Анастасія Шылава, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Неўскі-Агра”:

— Я з в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама Генадзем Шырокім правяла прыём грамадзян. Выслухоўвалі праблемы і прапановы сяльчан, шукалі рашэнне праблемам. Паспрабаваць сябе ў ролі старшыні сельвыканкама мне было цікава нават таму, што даведалася пра пытанні, якія хвалююць жыхароў нашай мясцовасці. Ды і спазнаваць іншыя накірункі дзейнасці, атрымліваць новы вопыт, вучыцца — заўжды цікава.

Вольга Караткевіч, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Бабруйскага райвыканкама:

— Сёння я спрабавала сябе ў ролі дэпутата, працуючы са старшынёй Цялушскага сельвыканкама Мікалаем Сакуном. Паўдзельнічала ў Савеце ГПАП пры сельвыканкаме, даведалася, чым займаецца савет, якія пытанні вырашае. Таксама мы правялі прыём грамадзян, вырашалі хвалюючыя мясцовае насельніцтва пытанні. Было цікава, захапляльна, пазнаваўча — спадабалася. Дакранулася да сутнасці дэпутацкай работы, клопатаў старшыні сельсавета. Ці была б разгубленая, калі б саму абралі дэпутатам? Думаю, не. Мы маладыя, крэатыўныя — з усім справімся.

***

У Бортнікаўскім сельвыканкаме прыём грамадзян і маніторынг цэн сумесна з в. а. старшыні сельвыканкама Веранікай Падаляк правяла старшыня Маладзёжнага парламента Анастасія Гацко:

У Брожы члены Маладзёжнага парламента Аляксей Хамічонак і Сяргей Салановіч правялі прыём грамадзян, сустрэчу з насельніцтвам, а таксама прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку:

У Вішнёўцы член Маладзёжнага парламента Яўген Болбас і в. а. старшыні сельвыканкама Сергей Бусел сустрэліся з насельніцтвам, правялі прыём грамадзян, маніторынг цэн, пазнаёміліся з паступленнем кніжных навінак у сельскую бібліятэку-клуб, а таксама папрацавалі на добраўпарадкаванні тэрыторыі сельвыканкама:

Анастасія Шылава, член Маладзёжнага парламента, і Генадзь Шырокі, в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама, сустрэліся з жыхарамі сельсавета:

Вольга Караткевіч, член Маладзёжнага парламенту, і Мікалай Сакун, старшыня Цялушскага сельвыканкама, правялі пасяджэнне Савета грамадскіх пунктаў аховы правапарадку:

Алена Сідарэнка, член Маладзёжнага парламента, і Анатоль Шэлег, старшыня Слабадкоўскага сельвыканкама, прынялі ўдзел ў круглым стале “Разам мы сіла, разам мы ўлада!”:

Вынікі маладзёжнага праекта “Дэпутацкі партфель” у гэты ж дзень былі абмеркаваны на анлайн-нарадзе з удзелам прадстаўнікоў Магілёўскага абласнога, гарадскога, раённых Саветаў дэпутатаў, ідэалагічнага актыву вобласці, прадстаўнікоў Маладзёжных парламентаў розных узроўняў. Як было адзначана на нарадзе, дзень самакіравання сапраўды быў добрай задумкай: даў магчымасць маладым людзям паспрабаваць сябе ў ролі дэпутата — чалавека, абранага ў органы ўлады грамадзянамі і які прадстаўляе іх інтарэсы, абараняе іх правы. Цікаўнасць, з якой маладыя парламентарыі  падыйшлі да новых для сябе абавязкаў, дае падставу разлічваць, што дэпутацкія паўнамоцтвы, упраўленчую работу, якая патрабуе свежых, крэатыўных ідэй, у будучым будзе каму перадаць і даручыць. Моладзь жа ў такім узаемадзеянні ўбачыла давер да сябе, сваіх магчымасцяў і выказала гатоўнасць садзейнічаць дэпутатам — прыносіць карысць жыхарам Прыдняпроўскага краю.  

Прочитано 62 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.