Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 19 Апрель 2023 08:26

Сяўба-2023: прымае насенне ралля “Харчавіка-Агра”

Не першы дзень заняты сяўбой ранняй ярыны працаўнікі філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. У гэтую вясну тут плануюць пасеяць 90 гектараў ячменю, 80 — грэчкі і 150 гектараў зернебабовых культур. Менавіта за сяўбой апошніх засталі мы аграрыяў гаспадаркі ў панядзелак — работы вяліся на полі паўз аўтатрасы М-5 у накірунку вёскі Маліннікі. На раніцу таго дня было пасеяна 60 гектараў.

— Засейваем трэцяе поле. Сяўба сёлета няпростая, даводзіцца выбіраць вышэйшыя палі, — кажа галоўны аграном “Харчавіка-Агра” Сяргей Валянцінавіч Міхалап і заўважае, што глеба ў гаспадарцы падрыхтавана добра.
Сяўба — работа на­дзвычай адказная, таму зразумела, што даручаюць яе найбольш вопытным. У філіяле “Харчавік-Агра” трактарам МТЗ-3022 з сеялкай АКПМ-6 кіраваў Мікалай Юшкевіч (на фота да матерыялу). Насенне клалася ў глебу ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Тэхніка, як тое і патрабуецца, аснашчана маркерам.

Аляксандр Ступень

За пасяўным агрэгатам Мікалай Уладзіміравіч быў другі дзень. Да гэтага дадзеную работу ажыццяўляў механізатар Аляксандр Віктаравіч Ступень, які цяпер кіраваў МТЗ-1025 з СПУ-6 — сеяў мнагалетнюю траву паблізу Савічаў.
Пацікавіліся мы таксама харчаваннем механізатараў і людзей, занятых на сяўбе. Як аказалася, яно ў “Харчавіку-Агра” двухразовае — у дзень і на вячэру, прычым, гарачае і абыходзіцца працаўнікам зусім танна.

 

 

Прочитано 81 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.