Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 18 Апрель 2023 17:11

Дыялог як адзіны шлях да міру. Круглыя сталы адбыліся ў Бортнікаўскай і Брожскай школах

Тэме форуму “Мясцовае самакіраванне ў Магілёўскай вобласці: Ініцыятыва. Адзінства. Дзянне. Вынік” быў прысвечаны і круглы стол “Дыялог як адзіны шлях да міру і стварэння”, які сёння прайшоў на базе Бортнікаўскай сярэдняй школы. На сустрэчу са старшакласнікамі прыйшлі старшыня Маладзёжнага парламенту Анастасія Гацко, в. а. старшыні Бортнікаўскага сельвыканкама Вераніка Падаляк, дэпутат раённага Савета дэпутатаў і ветэран працы СВК “Гігант” Мікалай Сакун. 

— Дыялог розных пакаленняў быў пабудаваны вакол ідэі незалежнай суверэннай дзяржавы, якой з’яўляецца Беларусь. Са школьнікамі мы згадалі асноўныя гістарычныя вехі краіны, паразважалі пра сучаснасць — палітыка-эканамічнае развіццё Беларусі, пра тое, што добрага можам зрабіць у Год міру і стварэння, якім аб’яўлены 2023-ці.  Вядома ж, прыемна было паслухаць меркаванні і прапановы моладзі на гэты конт. Са свайго боку мы заклікалі юнакоў і дзяўчат быць патрыётамі сваёй краіны, любіць сваю Радзіму і садзейнічаць яе развіццю, берагчы мір і памножыць напрацаванае пакаленнямі суайчыннікаў, не даць перапісаць гісторыю краіны, — расказала старшыня моладзевага парламенту Анастасія Гацко.

***

Адпаведнае мерапрыемства — круглы стол “Мясцовае самакіраванне: станаўленне і развіццё” прайшло 18 красавіка таксама і на базе Брожскай сярэдняй школы. Удзел у ім узяў в. а. старшыні Вішнёўскага сельсавета Сяргей Бусел. Разам з іншым Сяргей Ігаравіч прапанаваў вучням скласці гексаграму “Мясцовыя органы ўлады”, адказаць на пытанні віктарыны “Мясцовае самакіраванне ў Рэспубліцы Беларусь”. У падвядзенне вынікаў заўважыў, што толькі грамадзянская актыўнасць кожнага, неабыякавасць да праблем і гатоўнасць удзельнічаць у іх рашэнні дазволяць зрабіць жыццё лепшым.

Прочитано 69 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.