Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 14 Апрель 2023 13:47

Прайшлі дні жывёлавода

Як спрацавалі па выніках трох месяцаў, якія задачы вырашылі, хто з работнікаў пасадзейнічаў гэтаму найбольш, дзе шукаць патэнцыял для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці, павелічэння эфектыўнасці працы? Гэтыя і іншыя пытанні галіны традыцыйна абмеркавалі з работнікамі падчас Дня жывёлавода — мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва сельгасарганізацый ладзіцца на фермах і комплексах штомесяца.

У СВК “Гігант”, да прыкладу, Дзень жывёлавода прайшоў 12 красавіка. Разам з падвядзеннем вынікаў работы за дэкаду і сакавік на рабочай нарадзе былі выпрацаваны меры па павелічэнні вытворчасці працы, вызначаны перадавікі вытворчасці ў папярэднім месяцы.

На таварнай ферме №1 найлепшых працоўных вынікаў дасягнула жывёлавод Наталля Валянцінаўна Фёдарава, якая атрымала валавыя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы ў памеры 3664 кг, сярэднесутачныя — 834 г пры 100-працэнтнай захаванасці маладняку. Перадавіком на МТК прызнана слесар па рамонце сельгасабсталявання Таццяна Віктараўна Неруш, нагода для гэтага — добрасумленнае стаўленне да працы. Найлепшых вынікаў на малочна-таварнай ферме №2 дасягнула, дзякуючы добрасумленным адносінам да працоўных абавязкаў, жывёлавод Людміла Васільеўна Шумская. Перадавік на ТФ №3 — жывёлавод Людміла Барысаўна Яндзіева, чые валавыя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы склалі 5536 кг, сярэднесутачныя — 830 грам, дасягнута 100-працэнтная захаванасць жывёлы.  

СВК «Гігант»

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»

ААТ Неўскі-Агра»

 

Прочитано 109 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.