Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Апрель 2023 12:58

У ААТ “Саўгас Кісялевічы” сеюць ярыну

Пачынаючы ад суботы, у адкрытым акцыянерным таварыстве “Саўгас Кісялевічы” сеюць яравыя расліны, у прыватнасці, яравы ячмень — на раніцу ўчарашняга дня было пасеяна 60 гектараў. І ўжо да панядзелка, пры спрыяльным надвор’і, з сяўбой ранняй ярыны тут плануюць завяршыць.

У цэлым жа ў гаспадарцы, па словах дырэктара Валерыя Сяргейчыка, гэтай парой вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ: працягваецца падкормка азімых пасеваў, рыхтуецца глеба пад сяўбу ярыны, уносяцца мінеральныя ўгнаенні (арганічныя ўжо ўнесены), вя­дзецца непасрэдна сяўба. У планах пасеяць 250 гектараў яравога ячменю, 100 гектараў кукурузы на зерне і 500 га — на сілас. Акрамя таго, збіраюцца пасеяць мнагалетнюю траву і адналетку на корм жывёле. За сяўбу кукурузы разлічваюць узяцца прыкладна 25 красавіка, каб да 1 мая яравы клінок засеяць.
Нікога з работнікаў Валерый Аляксандравіч не вылучае. Кажа — усе працуюць на поўную моц, з поўнай выкладкай. Для гэтага ў гаспадарцы створаны ўсе ўмовы, у тым ліку наладжана харчаванне занятых на сяўбе — абеды работнікам сваёй арганізацыі і суседняй гатуе сталовая ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
— Працоўнымі кадрамі пад уласныя аб’ёмы работ забяспечаны. Насенне ёсць, угнаенні маюцца, паліва таксама. Таму галоўнае цяпер — працаваць. Для гэтага важна, каб было спрыяльнае надвор’е і не выходзіла са строю тэхніка. Чакаць і марудзіць з пасяўной нам няма як: глеба пясчаная, хутка абязводжваецца, — кажа Валерый Сяргейчык.

Уладзімір Лысянкоў

Аліхан Кантаеў

Марына Капорына

Фёдар Кантаеў

У пацверджанне слоў дырэктара па веснавой раллі ля вёскі Пад’ясенка без супынку хадзіла пасяўная тэхніка — высокавытворчы трактар МТЗ-3522 з сеялкай АКПМ-6 пад кіраўніцтвам неаднаразовага пераможцы раённых спаборніцтваў Аліхана Даквахавіча Кантаева. Падвозку насення ячменю ажыццяўляў вопытны механізатар Уладзімір Уладзіміравіч Лысянкоў. На полі ля Раксалянкі Кантаеў малодшы — Фёдар Аліханавіч на трактары МТЗ-82 з Мекасан праводзіў падкормку азімай збажыны. Вадкія ўгнаенні КАС падвозіў Аляксандр Міхайлавіч Рагалевіч.
Азімыя ў гаспадарцы, як адзначыла галоўны аграном Марына Капорына, падкормлены на плошчы 360 гектараў, наперадзе — крыху меней за 400. З 750 гектараў, што пасеялі на зіму, 150 — азімага ячменю і 600 га — азімага трыцікале. Менавіта на пасевах апошняга і вяліся работы па падкормцы ў дзень нашага наведвання сельгасарганізацыі.

Прочитано 76 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.