Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 07 Апрель 2023 08:39

На базе СВК “Гігант” прайшоў семінар па пытаннях веснавой сяўбы

Актыўна ўключыцца ў пасяўную кампанію, правесці яе ў аптымальныя тэрміны — такая задача пастаўлена перад аграрыямі раёна. Семінар-вучоба па пытаннях веснавой сяўбы з удзелам старшыні Бабруйскага райвыканкама Аляксандра Сухадольскага прайшоў на базе СВК “Гігант”.

Кіраўнікам і галоўным спецыялістам сельгасарганізацый яшчэ раз нагадалі асноўныя патрабаванні да якаснага правядзення кампаніі. У дэталях распавялі і прадэманстравалі настройку тэхнікі —плугоў, пасяўных агрэгатаў, машын па ўнясенні мінеральных угнаенняў. Засяродзілі ўвагу на матываванасці працы работнікаў, данясенні да кожнага хлебароба ўмоў працоўнага спаборніцтва. Шмат увагі надалі пытанням стварэння бяспечных умоў працы на пасяўной — ад правядзення інструктажоў да забяспечанасці работнікаў палёў сродкамі індывідуальнай аховы. Не абыйшлі пытанне харчавання працаўнікоў, стварэння “прафсаюзнай гарачай лініі”.

— У цэлым раён да пасяўной кампаніі гатовы. Тэхніка, машынна-трактарны парк гатовы на 96 працэнтаў. Маю на ўвазе не толькі тую тэхніку, што будзе задзейнічана ў пасяўной, але і звыш гэтай. Насеннем мы забяспечаны (на некаторае заключаны дамоўленасці) якасным, пад поўную патрэбу, з улікам страхавога фонду. Мінеральныя ўгнаенні маем на ўзроўні не ніжэй мінулага года — у межах 60 працэнтаў ад агульнай патрэбы, на першую і другую падкормку — 100 працэнтаў. Механізатарамі гаспадаркі ўкамплектаваны з разлікам па два на кожны энерганасычаны трактар: другі механізатар можа працаваць і ў іншым месцы, але пры патрэбе падменіць асноўнага. Вясна мае быць надзвычай кароткай. З сяўбой ранняй ярыны разлічваем справіцца за два тыдні, каб пасля плаўна перайсці на сяўбу кукурузы і далей — да нарыхтоўкі травянога корму. Так што ўсё мы для пасяўной маем, цяпер самае галоўнае — дысцыпліна: тэхналагічная, тэхнічная, працоўная, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары раённай газеты.

Прочитано 61 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.