Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Март 2023 16:21

Работа раённай арганізацыі інвалідаў прызнана здавальняючай

Бабруйская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” падвяла вынікі работы за 5 год, намеціла планы на перспектыву і вызначылася з лідарам, пад чыім кіраўніцтвам будзе намечанае ажыццяўляць — справаздачна-выбарчая канферэнцыя арганізацыі прайшла сёння ў раённым Цэнтры культуры.

Удзел у ёй прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі “БелТІ” Аляксей Ячэін, дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Тарасевіч.

Заслухаўшы даклад старшыні арганізацыі Любові Шушлянікавай аб праведзенай за пяць год рабоце, дэлегаты канферэнцыі адзінагалосна прызналі яе здавальняючай і гэтак жа аднагалосна падтрымалі кандыдатуру Любові Іосіфаўны на наступны тэрмін паўнамоцтваў.

 

— Работу Бабруйскай раённай арганізацыі ацэньваю высока: яна сур’ёзная, шматгранная. Гэта адзначаю і сам, і пра гэта выразна сказалі водгукі людзей. Яе члены актыўна адгукваюцца на любую станоўчую ініцыятыву, удзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах: раённых, абласных, рэспубліканскіх, прывозяць дамоў удзячнасці і ўзнагароды за прызавыя месцы. Энергія ў арганізацыі б’е ключом, і гэта якраз тое, што патрабуецца ў рабоце з людзьмі, чые магчымасці абмежаваны, — адзначыў Аляксей Ячэін і ўручыў Любові Шушлянікавай падзяку за працу.

Пра значнасць раённай грамадскай арганізацыі, вялікую ролю ў фарміраванні яе станоўчага іміджу непасрэдна старшыні, за што Любоў Шушлянікава ўдастоена па выніках 2022 года ганаровага звання “Чалавек года”, — заўважыў Дзмітрый Вяроўкін. Ён пажадаў арганізацыі далейшай плённай працы, яе членам — зароўя, міру і не зніжаць грамадскай актыўнасці. Ажыццяўлення намечаных планаў, добрага настрою і самаадчування пажадала людзям з інваліднасцю таксама Таццяна Тарасевіч.

Падчас канферэнцыі членамі арганізацыі былі і падняты найбольш вострыя пытанні. У асноўным яны датычыліся бяспечнага безбар’ернага асяроддзя, у прыватнасці, неабходнасці ў пашырэнні работы па аснашчэнні месцаў грамадскага наведвання пандусамі, зручнымі ліфтамі, грамадскага аўтатранспарту — больш выразным электронным табло і нумерацыяй. Усе гэтыя праблемы — а яны датычацца больш горада Бабруйска, старшыня абласной арганізацыі прыняў да ўвагі. Пры гэтым заўважыў, што ў краіне шмат што робіцца і зроблена ў накірунку бяспечнага безбар’ернага асяроддзя інвалідаў. А там, дзе яшчэ не дайшлі, — справа часу, работа абавязкова будзе праведзена.

Прочитано 101 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.