Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 29 Март 2023 14:09

Якасць жыцця залежыць ад самога чалавека

Як працаўладкаваць тых, хто сам да гэтага асаблівай ахвоты не мае — няпростая задача, якую літаральна штотыдня даводзіцца рашаць членам раённай камісіі па каардынацыі дзейнасці па садзеянні працаўладкаванню насельніцтва. Учора пасяджэнне адпаведнай камісіі прайшло на базе Слабадкоўскага сельвыканкама.

Удзел у ім прынялі намеснік старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта Марына Тарэлкіна, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Марына Дземідовіч, старшыня сельсавета Анатоль Шэлег, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кадрах ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» Віталь Бяляўскі.

Амаль усе з тых, хто прыйшоў на камісію, не адмаўляюць сабе ў прыемным баўленні часу з бутэлькай. Многія даўно афіцыйна, а то і не афіцыйна, не працуюць, жывуць за кошт родзічаў-пенсіянераў: маці, сястры, дзядзькі... У біяграфіі некаторых — супрацьпраўныя ўчынкі: адміністрацыйныя і нават крымінальныя. І калі адны прыйшлі з яўным намерам працаўладкавацца, мець стабільны заробак і адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, то ў паводзінах іншых гатоўнасці да гэтага не назіралася: знайшоўся шэраг прычын-абгрунтаванняў, чаму ранейшыя парады і рэкамендацыі (некаторыя з наведвальнікаў прыйшлі на пасяджэнне не ўпершыню) членаў камісіі так і засталіся не выкананы.

Члены пасяджэння максімальна ўважліва вывучылі паслужны спіс кожнага, хто прыйшоў на камісію, магчымасці і здольнасці чалавека, парэкамендавалі яму вакансіі не толькі на тэрыторыі раёна, але і ў Бабруйску, асобным прапанавалі бясплатна (за кошт дзяржавы) вывучыцца запатрабаванай на рынку працы прафесіі пад гарантыю вакансіі. Словам, зрабілі ўсё магчымае, каб заахвоціць людзей да працы, дапамагчы ім вырашыць перашкоды на гэтым шляху, а разам і далі зразумець, што якасць жыцця чалавека залежыць найперш ад яго самога.

Прочитано 105 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.