Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 05 Май 2014 09:24

У пятніцу на мінулым тыдні ў Цэнтры культуры раёна, куды сабраліся каманды ў падтрымку сваіх канкурсантаў, пры перапоўненай зале, прайшоў заключны этап штогоднага конкурсу «Вучань года»

Сёлета за пачэснае званне змагаліся прадстаўнікі сямі навучальных устаноў раёна: Наталля Філімонава з Бортнікаўскай СШ, Анастасія Бернатовіч — з Гарбацэвіцкай, Кацярына Нікітка — з Брожскай, а таксама Крысціна Шавель з Осаўскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ», Марына Крывіцкая — з Цялушскага, Таццяна Бусел — з Ленінскага і Мікіта Камай — з Міхалёўскага ВПК.

Вітаючы ўдзельнікаў конкурсу, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама С.С. Носава пажадала школьнікам выдатнага настрою і поспехаў і адзначыла, што ўсе яны заслугоўваюць павагі як лепшыя з лепшых вучняў раёна.

Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ф.М. Багдановіч назваў падрыхтоўку да конкурсу вялікай працай, а яго ўдзельнікаў — мужнымі людзьмі, якія не пабаяліся выйсці на сцэну і весці спаборніцтва за права насіць пачэснае званне «Вучань года». Ен пажадаў канкурсантам перамагчы хваляванне і ў поўнай ступені праявіць свае веды і эрудыцыю, раскрыць творчыя таленты.

З мэтай запэўніць гледачоў і журы, у склад якога ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г.І. Чарнова, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму В.Ф. Ганчароў (старшыня), дырэктар Цэнтра творчасці раёна Н.А. Барысава і метадысты вучэбна-метадычнага кабінета — Н.С. Дашкоўская, Л.А. Толкач і Г.А. Крэстапчук, у сваёй перавазе над астатнімі, кожны канкурсант прадставіў на іх суд сваю творчую візітку: пры дапамозе сяброў і мультымедыйнай устаноўкі распавёў пра сябе, свае таленты і захапленні; прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, дзе адказаў на пытанні ў тым ліку гледачоў і балельшчыкаў, а таксама прадэманстараваў хатняе заданне — прэзентацыю праекту «Крок да поспеху». На працягу конкурсу яго ўдзельнікі дэманстравалі не толькі свае веды, пазнанні ў розных галінах навукі, але ўменне трымацца на сцэне, хутка прымаць рашэнне, аратарскае майстэрства і творчыя здольнасці. Перавага была на баку то аднаго, то другога канкурсанта. І як ні цяжка давялося журы, бо дастойны на ганаровае званне быў літаральна кожны з канкурсантаў, пераможца быў усё ж абраны. Ім стала 9-класніца Крысціна Шавель, за што была ўдастоена асобнага прыза і Дыплома пераможцы ад аддзела адукацыі, спорту і турызму. Прыз сімпатый гледачоў і падарунак за гэта дастаўся адзінаму канкурсанту-юнаку, сур’ёзнаму саперніку Крысціны — Мікіце Камаю. Пры гэтым усе ўдзельнікі былі прызнаны лаўрэатамі конкурсу і ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.

Агучваючы вынікі, уручаючы ўзнагароды, В.Ф. Ганчароў адзначыў высокую падрыхтоўку школьнікаў і тое, што з упэўненасцю можна сказаць — падрасла добрая змена маладых, за якіх не сорамна, якімі можна ганарыцца. Ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі падарункі лепшым з лепшых вучняў уручыла таксама Г.І. Чарнова.

Конкурс завяршыўся, але толькі сёлетняга года. Многія з яго ўдзельнікаў, напэўна, паспрабуюць свае сілы ў наступным, каб даказаць, што дастойны ганаровага звання «Вучань года». Пажадаем ім поспехаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 980 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.