Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 24 Март 2023 09:04

Рэалізацыю патрабаванняў Дырэктывы №1 абмеркавалі ў райвыканкаме

Пасяджэнне Бабруйскай раённай камісіі па рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” прайшло ў раённым выканаўчым камітэце.

Узначаліла работу камісіі намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян, пракурор раёна Генадзь Ярмак, галоўны ўрач БГП №2 Міхаіл Семянюк, прадстаўнікі служб, упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў.  

Члены камісіі абмеркавалі ход выканання мерапрыемстваў па аказанні дапамогі самотным грамадзянам і тым, хто самотна пражывае, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам 1-2-й груп, шматдзетным, няпоўным сем’ям і тым, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі, усталявання АПА — даклад пра гэта зрабіла дырэктар раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна Тарасевіч.  

Шмат увагі было ўдзелена пытанню работы саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку ў 2022 годзе і ўдзеле ў іх прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, пра што далажыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін.

Была абмеркавана інфармацыйная запіска Магілёўскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях аб праведзеным прафілактычным мерапрыемстве (з дакладам і справаздачай па ёй выступілі першы намеснік начальніка Бабруйскага ГРАНС Павел Шарснёў і старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Анатоль Шэлег). Былі разгледжаны іншыя пытанні кампетэнцыі камісіі.

Прочитано 82 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.