Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 23 Март 2023 11:27

На базе Кіраўскага раёна прайшоў выязны семінар-нарада па тэрытарыяльным грамадскім самакіраванні

Роля органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў сучасных умовах — выязны абласны семінар-нарада на гэтую тэму прайшоў сёння на базе Кіраўскага раёна. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыні раённых Саветаў дэпутатаў і прадстаўнікі калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Бабруйскага, Быхаўскага, Кіраўскага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў. Ад нашага — старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян, старшыні шэрагу сельсаветаў, старасты населеных пунктаў і інш. Узначаліла выязны семінар старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык. 

Падчас семінара была абмеркавана практыка арганізацыі работы з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання (вопытам падзялілася старшыня Кіраўскага райсавета дэпутатаў Алена Сакадынец). Цікавасць удзельнікаў выклікаў вопыт работы вулічнага камітэта №1 г. Кіраўска. Аб узаемадзеянні Маладзёжнага парламента пры Кіраўскім райсавеце дэпутатаў з органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання распавяла яго старшыня Наталля Валынцава. Былі абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні. Галоўным жа пасылам да ўдзельнікаў семінару стала ўкараненне найбольш дзейсных форм работы з насельніцтвам для вырашэння праблемных пытанняў людзей, зацікаўлення жыхароў да актыўнасці ў грамадскім жыцці.

 

Прочитано 74 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.