Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Март 2023 18:24

Дэлегацыя Бабруйскага раёна прыняла ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў Борках

Мітынг-рэквіем, прысвечаны 80-годдзю трагічнай даты ў гісторыі нашай краіны — знішчэнню фашысцкімі карнікамі Хатыні і яе жыхароў, а разам і памяці іншых спаленых у Вялікую Айчынную вайну вёсак і паселішчаў, прайшоў сёння на Кіраўшчыне, у Борках, — адным з населеных пунктаў Магілёўскай вобласці, які значыцца ў трагічным спісе знішчаных.

Праўда, Боркам пашчасціла быць адноўленым пасля вайны. Цяпер тут узведзена экспазіцыя “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” як напамінак пра жудасці той вайны, як заклік — не дапусціць новай.

Мы сумуем па ўсіх, на чый лёс выпала страшэнная трагедыя. Наш абавязак — памятаць пра гэта, даносіць да новых пакаленняў, дзеля захавання міру, — адзначыў у сваім выступе старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

І ён, і ўсе, хто прыйшоў і прыехаў аддаць даніну памяці бязвінным ахвярам вайны, усклалі кветкі да помніка-напамінка.     

Удзел у мітынгу-рэквіеме, куды аўтакалонай, са сцягамі Рэспублікі Беларусь і раёнаў Магілёўшчыны, прыехалі дэлегацыі з усіх куточкаў Прыдняпроўскага краю, прыняў і Бабруйскі раён. Узначаліў раённую дэлегацыю старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян.

 

Прочитано 108 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.