Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Март 2023 10:07

Выйшла тэхніка на палі “Міхалёўскай Нівы”

Шырокі спектр веснавых палявых работ вёўся ўчора ў ААТ “Міхалёўская Ніва”, дзе пабывалі нашы карэспандэнты. На полі за вёскай Воўчая Гара спрытна бегаў невялічкі трактар “Раса” пад упраўленнем вопытнага — больш за 20 год стажу ў сельгасарганізацыі — Мікалая Канавалава. Тэхнікі за гады работы Мікалай Іванавіч перабраў нямала, але на “Расу” сеў упершыню. І нічога, як кажа, надзвычайнага — “праца як праца”. А вось задача, якая даручана механізатару, архіважная — падкормка азімай збажыны вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі.

Парк трактараў, у асноўным энерганасычаных з прычэпамі-раскідвальнікамі, заўважылі на полі за Чырвонай Дубровай. Пад’язджаючы адзін за адным пад пагрузку да месца складзіравання арганічных угнаенняў, трактары затым вырульвалі да пачатку поля, каб гэтак жа, адзін за адным, пайсці па ім, уздабляючы глебу, дзе будзе пасеяна кукуруза, каштоўнымі ўгнаеннямі.

На полі за Плёсамі вяліся ворыўныя работы.

— Арганічныя ўгнаенні ўносім на чац­вёртым па ліку полі, — расказвае галоўны аграном Сяргей Мікалаевіч Мартынчык. — Зямля пакуль пераўвільгочана, таму выбіраем вышэйшыя палі, вышэйшыя на іх участкі. На гэтым полі сёння працуюць пяць раскідвальнікаў арганікі — і нашы, і з механізаванай брыгады, створанай “БНБК-АГРА Бабруйск”. Акрамя ўнясення арганікі, працуем з КАСам, уносім яго на пасевы азімых збожжавых. Таксама ўносім хлорысты калій пад пасеў кукурузы і ячменю.

На веснавым ворыве, па словах агранома, працуе пакуль адна адзінка тэхнікі — з мехбрыгады БНБК, але хутка далучаць сваю. Механізатар Міхаіл Іванавіч Ганчароў займаецца закрыццём арганікі.

Настрой у працаўнікоў палёў выдатны. Работа на свежым паветры бадзёрыць. Пастаўленыя задачы арганізуюць і натхняюць. Людзі ра­зумеюць — вынікі сельскагаспадарчага года нашмат залежаць ад унёс­ку кожнага з іх.

Галоўны аграном Сяргей Мікалаевіч Мартынчык (злева) і механізатар на ворыве Іван Васільевіч Макееў

Мікалай Іванавіч Канавалаў на трактары “Раса” заняты падкормкай азімай збажыны

Андрэй Уладзіміравіч Арэх на трактары МТЗ-35-22 з паўпрычэпам Амкадор ПМФ-20 займаецца ўнясеннем арганікі

 

Прочитано 68 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.