Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Март 2023 11:07

Тэхніка да палявых работ падрыхтавана

Сельскагаспадарчая тэхніка, якую плануецца задзейнічаць у веснавых палявых работах, да выхаду ў поле практычна гатова — пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

— На сённяшні дзень стопрацэнтна забяспечана пастаноўка на лінейку гатоўнасці тэхнікі, якая будзе задзейнічана ў палявых работах, у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс», у філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». СВК «Гігант» добра папрацаваў у гэтым плане. Завяршаецца падрыхтоўка ў ААТ «Міхалёўская Ніва», «Неўскі-Агра», «Саўгас Кісялевічы». Некаторая праблема маецца ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі», але мы яе актыўна рашаем і, упэўнены, да 25 сакавіка — такая задача пастаўлена Саветам Міністраў — і з гэтым справімся, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарча Аляксандр Каўранін.

Аляксандр Мікалаевіч таксама паведаміў, што гаспадаркам раёна, якія ўваходзяць у ААТ «БНБК-Агра», дапамогу ў веснавых палявых работах будзе аказваць механізаваны атрад, створаны галаўным прадпрыемствам на базе машыннага двара вёскі Слабада. Для гэтых мэт набыта 6 энерганасычаных трактароў. Таксама робіцца стаўка і на іншую глебаапрацоўчую, пасяўную, корманарыхтоўчую тэхніку. Мехатрад ужо цалкам укамплектаваны механізатарскімі кадрамі. З 14 сакавіка сельгасарганізацыі пачнуць праходзіць тэхагляды — справіцца з гэтай работай у раёне разлічваюць за тыдзень-паўтара.

У веснавых работах будзе задзейнічана і новая тэхніка. У філіяле «Варатынь», да прыкладу, набылі машыну для ўнясення арганічных угнаенняў, у мінулым годзе нядрэнна абнавіўся сельгастэхнікай СВК «Гігант». У цэлым, па словах Аляксандра Каўраніна, тэхнікі ў раёне дастаткова, каб палявыя работы і сяўбу правесці ў агратэхнічныя тэрміны.

Зрэшты, першыя палявыя работы ўжо вось-вось пачнуцца. Пры ўсталяванні тэмпературы не ніжэй за нуль у поле выйдуць самаходныя машыны «Раса» — пачнецца падкормка калійнымі мінеральнымі ўгнаеннямі пасеваў азімай збажыны і рапсу.

Прочитано 55 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.