Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Март 2023 15:32

Школьнікам раёна ўрачыста ўручылі пашпарты

Раённае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшло сёння на базе аддзела ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама. Уручыць юнакам і дзяўчатам, чый узрост дасягнуў 14 год, пашпарты грамадзяніна Беларусі, павіншаваць моладзь са святам прыйшлі старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко, пракурор раёна Генадзь Ярмак, начальнік РАУС Міхаіл Ермаловіч, іншыя прадстаўнікі ўлады, сябры і настаўнікі школьнікаў.

На пачатку ўрачыстасці малодшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Мацвей Канапелька нагадаў аўдыторыі гісторыю станаўлення канстытуцыі на беларускіх землях. Геворг Мелканян засяродзіў увагу на тым, што дзякуючы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, наша краіна дынамічна развіваецца. Дзяржава стварыла ўсе ўмовы для моладзі рэалізаваць сябе ў працы, творчасці і спорце. Быць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — ганарова і пачэсна. Звярнуўшыся да дзяцей, заклікаў іх верыць у сябе, свае магчымасці, а атрымаўшы прафесію, займацца стваральнай працай на карысць Айчыны.

Любіць зямлю, на якой нарадзіліся, усведамляць, што з’яўляюцца грамадзянамі вялікай, магутнай краіны, з атрыманнем галоўнага дакумента яшчэ больш адказна ставіцца да сваіх учынкаў — з такімі словамі звярнуўся да моладзі Генадзь Ярмак. Ён і іншыя госці мерапрыемства  павіншавалі прысутных з днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян і начальнік раённай міліцыі Міхаіл Ермаловіч уручылі віноўнікам урачыстасці пашпарты, выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кніжку  “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. У сваю чаргу Цімур Смольскі, вучань Гарбацэвіцкай школы, які таксама атрымаў пашпарт, ад імя ўсіх юнакоў і дзяўчат даў абяцанак ушаноўваць памяць слаўных воінаў-прадзедаў, садзейнічаць развіццю краіны.  

Як і на любой урачыстасці, не абыйшлося без культурнай праграмы. Пра сінявокую Беларусь, шчасце жыць на роднай мірнай зямлі, пра любоў да Айчыны і жаданне зрабіць яе больш квітнеючай па-майстэрску даносілі са сцэны дарослыя і дзіцячыя творчыя калектывы раёна. У заканчэнне віноўнікі ўрачыстасці і тыя, хто прыйшоў іх павіншаваць, зафіксавалі гэты значны дзень у жыцці кожнага беларуса фотаздымкам на памяць.

 

Прочитано 90 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.