Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 15 Март 2023 08:54

У Міхалёўскай школе разважалі пра мір і стварэнне

Маладзёжная дыялогавая пляцоўка на тэму “Мір і стварэнне ў сістэме каштоўнасцяў сучаснай моладзі”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Міхалёўскай сярэдняй школе. Яе ўдзельнікамі сталі вучні і маладыя настаўнікі ўстановы адукацыі, а таксама старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, старшыня Маладзёжнага парламента пры райсавеце дэпутатаў, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце СВК “Гігант” Анастасія Гацко, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Сяргей Сарокін, дырэктар Міхалёўскай школы Вераніка Падаляк.

Пачаўшы дыялог, Геворг Мелканян заклікаў школьнікаў паразважаць аб сутнасці назвы 2023 года — мір і стварэнне. Абагуліўшы адказы, засяродзіў увагу на значнасці менавіта стварэння. Заўважыў, што, каб мы і надалей жылі шчасліва, пад мірным небам, кожны павінен займацца стваральнай працай на карысць грамадства і дзяржавы. Анастасія Гацко выклікала аўдыторыю да размовы пра беларускую дзяржаўнасць, падрабязна спынілася на гістарычных вехах яе станаўлення — ад беларускага этнасу да суверэннай незалежнай дзяржавы. Прэзентавала юным грамадзянам Маладзёжны савет пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, распавяла пра работу Маладзёжнага парламента ўвогуле і непасрэдна ў Бабруйскім раёне, заклікала школьнікаў быць актыўнымі, ініцыятыўнымі, не баяцца прапаноўваць цікавыя праекты, якія дазволяць зрабіць малую радзіму больш утульнай і прывабнай. Геворг Мелканян пры гэтым заўважыў, што любой станоўчай ініцыятыве ў раёне будзе дадзена зялёнае святло, а актыўныя юнакі і дзяўчаты могуць рэалізаваць сябе, у тым ліку праз удзел у Маладзёжным парламенце. Усе разам паразважалі, якімі якасцямі павінен валодаць маладзёжны лідар, каб да яго прыслухаліся іншыя.

Любіць Радзіму, ганарыцца подзвігам прадзедаў, не даць перапісаць гісторыю — з такім заклікам звярнуўся да школьнікаў — членаў раённай арганізацыі БРСМ Сяргей Сарокін. Ён заўважыў, што ніводнае маладое пакаленне беларусаў не жыло ў такіх умовах, не карысталася такімі дабротамі, якія створаны дзяржавай для сённяшняга дня. У працяг тэмы Вераніка Падаляк згадала 90-я гады мінулага стагоддзя, заўважыла, наколькі важна не страціць цяперашні дабрабыт і памнажаць яго сваёй сумленнай працай.

Падрабязна спыніўшыся на рабоце райкама БРСМ у мінулым годзе і сёлета, Сяргей Сарокін уручыў Ліст удзячнасці Магілёўскага абкама ГА “БРСМ” сакратару маладзёжнай пярвічкі школы, настаўніцы Кацярыне Салановіч.

Заключным этапам дыялогавай пляцоўкі стала ўручэнне чацвярым 14-гадовым вучням установы адукацыі кніжак “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” і падарункавага выдання “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Добра ўсведамляючы, што светлае сёння — заслуга найперш воінаў-змагароў Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі мерапрыемства наведаліся да помніка воінам Савецкай Арміі, якія вызвалялі гэтую зямлю і навечна ў ёй засталіся, усклалі кветкі, ушанавалі абаронцаў Айчыны хвілінай маўчання.   

 

Прочитано 80 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.