Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 03 Март 2023 15:01

Хімоўцы прыйшлі на камісію па працаўладкаванні

Жыхары аграгарадка Хімы і навакольных вёсак, чый статут — беспрацоўны, прыйшлі на пасяджэнне раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, якое адбылося ў Хімоўскім сельвыканкаме. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня камісіі — старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Пясоцкая, сакратар камісіі Юлія Гук, а таксама прадстаўнікі прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі сельсавета: начальнік Бабруйскай зверагаспадаркі Аляксандр Харанека і інспектар аддзела кадраў ААТ «Міхалёўская Ніва» Кацярына Рыбак.

Вяскоўцаў на камісію прыйшло няшмат, але адчувалася, што людзі сапраўды зацікаўлены ў працаўладкаванні і, як ахарактарызавала старшыня сельвыканкама Таццяна Будзько, не злоўжывальнікі спіртнымі напоямі.

Да прыкладу, грамадзянін 1988 года нараджэння па спецыяльнасці слесар-рамонтнік. Выказаў гатоўнасць на работу не толькі ў сельскай мясцовасці, але і Бабруйску. Вакансіі для яго ў камісіі знайшліся, у тым ліку — у зверагаспадарцы. Задаўшы маладому чалавеку некалькі пытанняў, кіраўнік арганізацыі прапанаваў яму прымяніць свае веды і навыкі на прадпрыемстве. Для гэтага маладому чалавеку парэкамендавана наведацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама за накірункам на работу і дэталёвымі тлумачэннямі наконт далейшых дзеянняў.

Без стабільнага заробку застаўся і жыхар Старой Шараеўшчыны 1974 года нараджэння, у нядаўнім — жывёлавод. Жыццёвая дарога грамадзяніна не без хібаў — некалькі разоў адбываў пакаранне за супрацьпраўныя ўчынкі, і гэта, як лічыць, перашкаджае яму працаўладкавацца. Члены камісіі з такім меркаванннем не пагадзіліся, назваўшы галоўнай умовай для атрымання вакантнага месца — добрасумленныя адносіны да абавязкаў, выкананне працоўнай дысцыпліны. Калі для шукальніка работы такое прымальна, то і яго ў бліжэйшы час камісія паабяцала працаўладкаваць.

— Сёння на пасяджэнне прыйшлі людзі, якія сапраўды хочуць працаваць — страцілі гэтую магчымасць у сувязі з нейкімі жыццёвымі сітуацыямі. Мы паспрабавалі ім дапамагчы. Спадзяюся, што гэта будзе мець станоўчыя вынікі — людзі заступяць на працоўныя месцы і будуць прыносіць карысць як сабе, так і ўсяму грамадству, — адзначыў Геворг Мелканян.

Сярод жыхароў Хімоўскага сельсавета, якія значацца ў спісе беспрацоўных, нямала тых, хто знайшоў сабе прымяненне ў Расійскай Федэрацыі. Кожны такі выпадак — гэтая задача пастаўлена перад старшынёй сельсавета і сакратаром камісіі — павінен быць пацверджаны дакументальна (даведкай ад наймальніка), што дазволіць камісіі выключыць грамадзян са спісу беспрацоўных.

Прочитано 69 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.