Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 02 Март 2023 13:15

Дзіцячых гульнёвых пляцовак стане болей

Бабруйскім райвыканкамам сумесна з райсаветам дэпутатаў распрацоўваецца канцэпцыя будаўніцтва на тэрыторыі раёна ў бягучым годзе дзіцячых і спартыўных пляцовак. На адпаведныя мерапрыемствы раёну вылучана 150 000 рублёў бюджэтных сродкаў. На якой стадыі рэалізацыя плана будаўніцтва, мы пацікавіліся ў старшыні Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворга Мелканяна.

— Зрабіць жыццё ў сельскай мясцовасці максімальна набліжаным да гарадскога — дзяржаўная палітыка нашай краіны. У гэтым плане шмат зроблена, многае яшчэ наперадзе. Вялікі клопат праяўляецца пра маленькіх сяльчан. Каб коль­касць дзяцей павялічвалася, яны раслі гарманічна развітымі асобамі, загартоўвалі сябе і духоўна, і фізічна, у населеных пунктах раёна ствараюцца магчымасці для актыўнага адпачынку падлеткаў.

Згодна з вылучаным фінансаваннем распрацаваны цякучы графік добраўпарадкавання калядамавой тэрыторыі шматкватэрнага жыллёвага фонду раёна з устаноўкай дзіцячых пляцовак на бягучы год па трох аб’ектах будаўніцтва — калядамавых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў: №17 па вуліцы Савецкай у вёсцы Вішнёўка, №15 па вуліцы Лугавой у пасёлку Глуша і №1 па вуліцы Паркавай у в. Осава. Вызначаны распрацоўшчык праектна-каштарыснай дакументацыі — УКП “Баб­руйскпраект”, падрадная арганізацыя на выкананне будаўнічых работ па добраўпарадкаванні і ўстаноўцы абсталявання — УКП “Жылкамгас”, атрыманы дазвол на праектаванне і будаўніцтва, вызначана інжынерная арганізацыя па комплекснаму кіраванню будаўнічай дзейнасцю з абавязковым ажыццяўленнем тэхнічнага нагляду — ПП “Слаўтэхбуд”. На стадыі падпісання дамова з праектнай арганізацыяй з тэрмінам распрацоўкі праектаў з атрыманнем станоўчых заключэнняў экспертыз.

— Якія работы запланаваны на бліжэйшую перспектыву?
— У чэрвені плануецца дзяржаўная закупка абсталявання для пляцовак. Цягам ліпеня і жніўня будуць выконвацца будаўнічыя работы і работы па ўстаноўцы абсталявання. У гэты ж час будзе працаваць камісія па прыёмцы аб’ектаў у эксплуатацыю. На восень запланаваны работы па пасадцы дрэў і кустарніку.

— Таксама хацелася б пацікавіцца, ці запланаваны работы па добраўпарадкаванні аг. Варатынь да раённага сельскагаспадарчага свята “Дажынкі”?
— Традыцыя будзе працягнута. У Варатыні таксама ўсталюем дзіцячую спартыўную пляцоўку. Акрамя таго будуць праведзены работы па фарбоўцы і замене агароджы, дзе маецца вострая неабходнасць. Набудуць адноўлены выгляд фасады адміністрацыйных пабудоў, будзе праведзена азеляненне тэрыторый. У гэтым плане асобна хачу звярнуцца да вяскоўцаў, жыхароў не толькі аграгарадка Варатынь і навакольных вёсак, але ўсяго нашага раёна з заклікам-прапановай далучыцца да добраўпарадкавання — у цёплую пару, якая не за гарамі, прывесці ў парадак ўласныя дамы, падворкі, агароджу. Давайце разам, сумеснымі намаганнямі зробім нашы населеныя пункты, нашу зямлю прыгожай, дагледжанай, прыцягальнай як для нас саміх, так і для гасцей нашай цудоўнай Бабруйшчыны.

 

Прочитано 118 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.