Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 20 Февраль 2023 08:26

У «Гіганце» падвялі вынікі работы за 2022 год, абмеркавалі планы на бягучы

Справаздачна-выбарчы агульны сход членаў СВК «Гігант» прайшоў у Міхалёўскім СДК.

У якасці ганаровых гасцей прысутнічалі намеснік старшыні Бабруйскага  райвыканкама Таццяна Варанко, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк.

Пытанняў падчас агульнага сходу было разгледжана шмат. Сярод асноўных — аб выніках гаспадарча-эканамічнай дзейнасці за 2022 год і асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы.

Дакладваючы па ім, старшыня СВК Васіль Жук прывёў лічбы гаспадарча-эканамічнай дзейнасці, якія лепш за што характарызуюць дасягненні года. У прыватнасці, тэмп росту сельскагаспадарчай прадукцыі ў суадносных цэнах 2022 года склаў 113%. Прадукцыя, атрыманая ў «Гіганце», складае пятую частку атрыманай у раёне прадукцыі ў мінулым годзе. Па выніках дзейнасці гаспадарка атрымала 3,4 млн. рублёў чыстага прыбытку. Гэта дало магчымасць прыкметна павялічыць заробкі работнікаў, сярэдні па СВК склаў 1 267 рублёў.

У працяг традыцыі, якая склалася гадамі, падчас агульнага сходу былі ўшанаваны работнікі сельгаскааператыва, чый унёсак у развіццё гаспадаркі быў найбольш значны. Узнагарод і слоў падзякі за плённую працу ўдастоіліся работнікі «Гіганта»  таксама ад Таццяны Варанко, Надзеі Дудаль, Анастасіі Гацко, намесніка кіраўніка СВК па ідэалагічнай рабоце, старшыні прафсаюзнай пярвічкі сельгасарганізацыі.

Прочитано 98 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.