Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 14 Февраль 2023 09:40

Зоны рызыкі абмеркавалі са школьнікамі

Як не стаць ахвярай кіберзлачыннасці? У які час непаўналетнім забаронена з’яўляцца на вуліцы без суправаджэння дарослых? Як дзейнічаць на выпадак пажару ці іншай надзвычайнай сітуацыі? Чаму наркотыкі і алкаголь — зло? Якія наступствы супрацьпраўных паводзін дзяцей? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, дэманструючы засвоеныя веды, давалі падлеткі, якія патрабуюць павышанай увагі, пяці раённых устаноў адукацыі: Каменскай, Туголіцкай, Гарбацэвіцкай, Ленінскай сярэдніх школ і Осаўскай базавай школы падчас раённага прафілактычнага міжведамаснага мерапрыесмтва “Зоны рызыкі”, наладжанага аддзелам адукацыі і камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама пры ўдзеле РАУС, Бабруйскага гаррайаддзела па НС, пракуратуры, філіяла “Бабруйскі наркалагічны дыспансер”.

У гульнёвай, захапляльнай форме хлопчыкі адказвалі на сур’ёзныя пытанні — спаборнічалі за права называцца самай дасведчанай камандай.

У выніку пераможцамі, як адзначыла метадыст раённага метадычнага кабінета Вікторыя Шунько, сталі ўсе, бо не толькі прадэманстравалі свае, але і прыдбалі новыя веды. Аднак найбольшую суму балаў па выніку пераадольвання пяці зон рызыкі (“зона здароўя”, “зона бяспекі”, “зона закону”, “зона адказнасці” і “зона разумення”) набрала каманда Каменскай сярэдняй школы. Яна, а таксама іншыя каманды-удзельніцы, ўдастоены дыпломаў аддзела па адукацыі, КСН Бабруйскага райвыканкама і салодкіх прызоў.

Водгукі пра мерапрыемства і свой удзел у ім вучні далі самыя цёплыя. Застаецца спадзявацца, што абагуленыя веды прыйдуцца кожнаму на карысць.

 

Прочитано 93 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.