Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 10 Февраль 2023 08:44

У Бабруйскім раёне рыхтуюць насенне да пасяўной

На гэтую пару, як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у гаспадарках актыўна рыхтуюцца да веснавых палявых работ.

У стадыі завяршэння падрыхтоўка насеннага матэрыялу збажыны і зернебабовых, прычым, у радзе сельгасарганізацый гэта работа завершана. Апошняе датычыцца СВК «Гігант», філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка». Падрыхтаванае насенне дастаўляецца ў Бабруйскую раённую дзяржаўную інспекцыю па насенневодстве, каранціне і ахове раслін, дзе работнікі ўстновы праводзяць яго выпрабаванні на пасяўныя якасці. Таксама ў гэтыя дні актыўна вядзецца падрыхтоўка да пасяўной насення мнагалетняй травы.

Поўным ходам ідзе вывазка на палі арганічных угнаенняў — па апошніх дадзеных, вывезена 168 тысяч тон або 62% ад патрэбы. Найбольш актыўна гэта работа вядзецца ў ААТ «Саўгас Кісялевічы» і філіяле «Харчавік-Агра».

Працягваецца і назапашванне мінеральных угнаенняў пад сяўбу.

Прочитано 106 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.