Жыхароў сельсавета, якія не маюць афіцыйнага працаўладкавання і прыйшлі папрэтэндаваць на вакантныя месцы, прыйшло на камісію нямала. Прычына, чаму людзі працаздольнага ўзросту засталіся без стабільнага заробку, у асноўным адзіная — неабыякавасць да спіртнога. Таму і рэкамендацыя ад членаў камісіі была прыкладна аднолькавай — памяняць лад жыцця. Тым, хто дадзеную ўмову пагадзіўся прыняць, будзе аказана садзеянне ў працаўладкаванні ў мясцовую сельгасарганізацыю. За тымі, хто вырашыць для сябе асацыяльны лад жыцця працягваць: жыць за кошт родзічаў, састарэлых бацькоў і выпадковых, незаконных заробкаў, а значыць — не ўдзельнічаць у напаўнанні бюджэту раёна і краіны, будзе наладжаны ўзмоцнены кантроль з боку органаў правапарадку і пры парушэнні імі грамадскай дысцыпліны працаздольных беспрацоўных чакае прымусовае лячэнне ад алкаголю.
![]()
Тэрмін на выпраўленне адносін да жыцця такім грамадзянам дадзены кароткі. Якое прымуць для сябе рашэнне, пакажа ўжо наступнае пасяджэнне камісіі ў гэтым сельсавеце.
Вяскоўцу, які мае інваліднасць 3-й групы і выказаў жаданне працаўладкавацца, Наталля Пясоцкая парэкамендавала звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама з пакетам дакументаў, дзе яму будзе аказана кансультацыйная дапамога, пры неабходнасці будуць прыцягнуты службы, якія пасадзейнічаюць у арганізацыі медкамісіі, каб у выніку чалавека працаўладкаваць, у тым ліку (пры магчымасці) па праграме адаптацыі інвалідаў да працоўнай дзейнасці, да наймальнікаў як раёна, так і горада Бабруйска.
Жыхару, які вядзе ўласную гаспадарку, жыве з яе, але не аформіў зямлю ва ўласнасць, а значыць, састаіць у спісе беспрацоўных, рэкамендавана неадкладна вырашыць зямельнае пытанне.










































