Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 20 Январь 2023 08:21

Аператар машыннага даення малочна-таварнай фермы «Савічы» філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» Ала Шурын удастоена ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны»

Узнагароду працаўніцы аграрнай галіны ўручылі ў Магілёве ўчора падчас цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў штогоднага абласнога конкурсу па прысваенні ганаровага звання «Чалавек года Магілёўшчыны», якая адбылася ў рамках мерапрыемства, прысвечанага святкаванню 85-годдзя Магілёўскай вобласці.

Той факт, што на высокае, пачэснае званне ад Бабруйскага раёна была вылучана кандыдатура працаўніцы сельскай гаспадаркі, яшчэ раз пацвярджае — пашаны заслугоўвае любая прафесія, галоўнае, каб чалавек, які ёй валодае, рабіў сваю справу найлепшым чынам, дасягаў высокіх вытворчых паказчыкаў дзеля дабрабыту раёна, вобласці і краіны, прытрымліваўся агульначалавечых каштоўнасцяў.

Вышэйпералічаным крытэрыям Ала Шурын спаўна адпавядае. Прыйшоўшы ў сельскую гаспадарку ў маладым узросце, аператар машыннага даення філіяла «Харчавік-Агра» (у філіяле больш за 10 год) не здала высокіх пазіцый нават стаўшы пенсіянеркай. І хіба хто рызыкне сказаць, што гэта не працоўны подзвіг — з дня ў дзень, на працягу амаль сарака гадоў (25 адпрацавала ў калгасе «Перамога», цяперашнім ААТ «Міхалёўская Ніва») прыходзіць на ферму і не проста выконвае ўскладзеныя абавязкі, а робіць гэта найлепшым чынам. Даярка — прыклад для свайго калектыву і ўсяго раёна.

— Працалюбству абавязана найперш бацьку Міхаілу Мельнічонку, — дзеліцца гераіня аповеду. — У свой час ён быў калгасным жывёлаводам, перадавіком вытворчасці, узнагарод меў — не пералічыць! Да таго ж вельмі важна — цягнуцца да справы, якой займаешся, рабіць яе з задавальненнем, а ў маёй прафесіі — яшчэ і любіць жывёлу.

Родам Ала Міхайлаўна з аграгарадка Іванаўка. Там нарадзілася і вырасла, там жыве цяпер. На адной з ёй вуліцы пусціла карані старэйшая дачка Вольга. Па прыкладзе маці яна пайшла ў жывёлагадоўлю, неаднойчы станавілася пераможцай раённага спаборніцтва ў намінацыі «Лепшая маладая даярка» і вось ужо цягам пяці год загадвае МТФ «Савічы».

Назіраючы за галіной «знізу», параўноўваючы колішні і цяперашні падыход да жывёлагадоўлі, Ала Міхайлаўна адзначае станоўчыя перамены. Жывёла цалкам забяспечана кормам. Апошняга не толькі ўдосталь, але якасны, разнастайны, што перш за ўсё ўплывае на велічыню надояў.

З захапленнем і разуменнем расказвае перадавая даярка пра кіраўніцтва гаспадаркі, патрабавальнасць і дабразычлівасць людзей, якія ўсклалі на сябе абавязак быць у галаве калектыву.

— Ад такога стаўлення хочацца яшчэ лепей працаваць, дасягаць яшчэ большых надояў, — кажа субяседніца.

А вось прымусіць сябе пакінуць працоўнае месца і пераключыцца толькі на хатнія справы, да чаго настойліва заклікаюць дзеці, перадавік вытворчасці пакуль не гатова. «Не адважваюся пакінуць сваіх рагуль, — з усмешкай кажа субяседніца, — дый у калектыве мне весялей, жыццё ярчэйшае».

У групе гэтай худзенькай жанчыны аж 140 кароў! Акрамя таго што падаіць і дагледзець (працоўны дзень пачынаецца а 4-й гадзіне), за кожнай трэба прасачыць, каб раптам не захварэла, з кожнай пагаманіць, прылашчыць — прывязное ўтрыманне ў гэтым пераважае над сучасным беспрывязным. Затое ў адказ даярка атрымлівае вялікае малако — надой на адну рагулю за 2022 год склаў болей за 7 700 кілаграмаў.

— Ала Міхайлаўна — прафесіянал сваёй справы, гонар нашага калектыву, — характарызуе аператара машыннага даення галоўны заатэхнік Міхаіл Іванавіч Бандарчук. — Сама дасягае высокіх надояў і моладзь гэтаму вучыць: падказвае, раіць, дапамагае. Так што высокага звання «Чалавек года Магілёўшчыны» спаўна заслужыла.

Прочитано 106 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.