Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 18 Январь 2023 10:12

У Глушы ўсталёўваюць новы трансфарматар

Замена трансфарматарнай падстанцыі на новую, большай магутнасці, якая дазваляе жыхарам сельскага населенага пункта падключыць у жылых дамах электраацяпленне і электраводанагрэў, а значыць, зрабіць умовы пражывання больш камфортнымі, вядзецца гэтым часам у пасёлку Глуша.

— Мадэрнізацыя трансфарматарных падстанцый у сельскіх населеных пунктах прадугледжана дзяржаўнай праграмай, — расказаў галоўны інжынер Бабруйскага сельскага РЭС філіяла «Бабруйскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга» Валерый Аўдзееў. — Работы ў пасёлку Глуша — рэалізацыя планаў 2022 года, і гэта другая па ліку падстанцыя за мінулы год — першую ўсталявалі ў вёсцы Шчаткава. Да канца лютага плануем усталяваць яшчэ дзве ў Шчаткава і па адной — у вёсках Арэхава і Савічы. У планах 2023 года — 5 падстанцый па Бабруйскаму раёну. Найперш разглядаем тыя населеныя пункты, адкуль паступіла больш заявак. Абмяркоўваем кожную, складаем спіс. План работы распісаны да 2025 года.

Дзяржаўная праграма, па яго словах, рэалізуецца на працягу 5 год і прадугледжана да 2025-га. Але калі на пачатку ставілася за мэту проста мадэрнізацыя трансфарматарных падстанцый, то з часам узнікла патрэба — з-за попыту насельніцтва — у прывязцы мадэрнізацыі да магчымасцяў электраацяплення і электраводанагрэву. Зрэшты, у той жа Глушы некаторыя гэтым ужо скарысталіся.

Работы на аб’екце, дзе мы пабывалі, выконвала брыгада па рамонце трансфарматарных падстанцый у складзе 4-х чалавек: майстра Дзмітрыя Дудкова і электраманцёраў Аляксандра Міхалапа, Алега Салановіча і Аляксандра Кабанчука, дапамогу ў сувязі з нязручнымі ўмовамі надвор’я аказваў электраманцёр Андрэй Чорны.

— Вялікі дзякуй брыгадзе: вулічныя работы ва ўмовах зімы і ўвогуле выконваць няпроста, а людзі робяць гэта зладжана, скаардынавана, што не выклікае сумнення — правядуць замену ў час. Тым самым павысяць якасць жыцця нашых грамадзян, якім не трэба будзе дбаць пра дровы і звязаныя з іх набыццём пытанні, а нажаў на кнопку — і цяпло пайшло. Адначасова хачу падзякаваць энергетыкам ад сябе і жыхароў пасёлка за пракладзеную раней намечанага тэрміну сучасную высакавольтную лінію, якая цяпер праходзіць не па населенаму пункту, што не заўжды бяспечна, а праз лясны масіў, — заўважыў дэпутат раённага Савета дэпутатаў, жыхар пасёлка Васіль Рыгоравіч Амялюсік, які спецыяльна прыйшоў падзякаваць работнікам электрасетак.

На фота злева направа: электраманцёр Аляксандр Кабанчук, машыніст аўтатрактарнай вышкі Мікалай Асташоў, майстар брыгады Дзмітрый Дудкоў, машыніст аўтакрана Сяргей Шынкарэнка, галоўны інжынер Валерый Аў­дзееў, дэпутат Васіль Амялюсік, ва­дзіцель брыгаднага аўто Аляксандр Савіцкі, электраманцёры Андрэй Чорны і Алег Салановіч.

Прочитано 85 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.