Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Январь 2023 08:37

Калектыў, якому высокія задачы па плячы

Гэта з упэўненасцю можна сказаць пра калектыў малочна-таварнай фермы «Савічы» філіяла «Харчавік Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс», які ўзначальвае вопытная, працавітая, амбіцыйная і настойлівая ў дасягненні мэты Вольга Шкрадзюк, у мінулым — неаднаразовая пераможца раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва ў намінацыі «Маладая даярка».

Калектыў МТФ «Савічы» — гэта чатыры аператары машыннага даення: Надзея Уладзіміраўна Крычко, Анжэла Валер’еўна Старушэнка, Алена Васільеўна Абрамава і Ала Міхаўлаўна Шурын, жывёлаводы Міхаіл Васільевіч Абрамаў, Сяргей Аляксандравіч Крычко, а з нядаўняга часу і Марына Сяргееўна Крычко; аператары па вырошчванні буйной рагатай жывёлы Зоя Міхайлаўна Сіліч і Станіслаў Анатольевіч Шкрадзюк, слесары Аляксандр Іванавіч Шурын і Васіль Фёдаравіч Лаўрыновіч, а таксама вартаўнікі Мікалай Міхайлавіч Дудаль, Мікалай Мікалаевіч Маісеенка і Барыс Барысавіч Карпаў. Ветэрынарныя пытанні і пытанні асемянення жывёлы своечасова і па-гаспадарчы вырашае Дзмітрый Міхайлавіч Матусевіч. Функцыянаванне аб’екта ў цэлым ажыццяўляе, штодня кантралюючы вытворчы працэс, галоўны заатэхнік гаспадаркі, надзвычай зацікаўлены ў выніках работы сваёй і калектыву Міхаіл Іванавіч Бандарчук.

Такім складам калектыў абслугоўвае 940 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 378 дойных рагуль і 41 нецель.

Нягледзячы на прывязное ўтрыманне кароў (ферма без малочнай залы) і звязаны з гэтым вялікі працэнт ручной працы на вытворчасці, калектыў «Савічаў» упэўнена дасягае высокіх вытворчых паказчыкаў.

Як гэта ўдаецца? Са слоў загадчыцы Вольгі Шкрадзюк, дзякуючы людзям, якія тут працуюць.

— Калектыў у нас зладжаны. Усе працавітыя, прыходзяць на работу з намерам выконваць абавязкі сумленна, з найбольшым эфектам. Кожны ведае, што яго заробак залежыць выключна ад таго, як папрацуем — надоенага і рэалізаванага малака, яго якасці, прывагаў жывёлы, таму імкнецца працаваць так, каб заробак не зменшыць. Дзеля гэтага строга падыходзім да тэхналагічных патрабаванняў. Каб не дапусціць збояў, не знізіць вытворчыя паказчыкі, абмяркоўваем кожную дэталь, у тым ліку з Міхаілам Іванавічам Бандарчуком, з дырэктарам Міхаілам Мікалаевічам Стрыжэўскім, — расказвае загадчыца.

Вынікі такога падыходу да рашэння пастаўленых задач відавочныя — у дзень ад рагулі калектыў бярэ ў сярэднім па 16,9 кілаграма малака, прычым, сёлета болей, чым у папярэднім годзе. Маладняк на ферме 100-працэнтна захоўваецца.

Парадак работ на МТФ «Савічы» адшліфаваны да аўтаматызму. Дойка — двухразовая, на працоўныя месцы калектыў заступае ў 5 раніцы. Кожны бярэцца за сваё. Жывёлаводы наводзяць парадак ля кармавога стала, у стойлах, раздаюць канцэнтраваныя кармы. Даяркі тым часам прыбіраюць стойлы, рыхтуюць месцы да дойкі. Далей бяруцца за падрыхтоўку кароў да аддачы малака і толькі пасля гэтага прыступаюць непасрэдна да працэсу даення. Пасля дойкі жывёле прапаноўваецца пасродкам кормараздатчыка прыгатаваная з улікам тэхналагічных патрабаванняў кормасумясь.

Другая дойка пачынаецца а пятай гадзіне вечара. Парадак работ кожнага ў калектыве — той жа.

Прыемна было пачуць, што заробнай платай працаўнікі МТФ задаволены. Работа ў іх, як кажуць, хоць і нялёгкая, але кампенсуецца атрыманымі грашыма і ўсведамленнем сваёй годнасці, магчымасцю задаволіць патрэбы сям’і, дазваляе не клапаціцца пра ўласную гаспадарку, часу на якую не заўжды хапае.

— Заробак залежыць ад колькасці і якасці рэалізаванага малака. Таму кожны ведае, што суму атрымае тую, на якую папрацаваў, — удакладняе загадчыца.

На дадзенай пасадзе Вольга Шкрадзюк чатыры гады, да гэтага больш за дзесяць адпрацавала тут жа аператарам машыннага даення. Цяжкасцяў у працы, па словах Вольгі Аляксандраўны, яна не адчувае. І ў каторы раз паўтарае, што ўсё гэта дзякуючы калектыву, дзе ўсе добрасумленныя, абавязкі ведаюць, адказна ставяцца да іх выканання, таму і з задачай павялічваць надоі і прывагі, спраўляюцца.

Прочитано 242 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.