Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Январь 2023 10:44

Жывёлагадоўля падвяла вынікі года

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, на 1 студзеня 2023 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна налічвалася 25 215 галоў буйной рагатай жывёлы або 101,3% да ўзроўню папярэдняга года, у тым ліку кароў — 8 453 галавы.

Вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях за 2022 год склала 39 555,3 т ці 103,1% да папярэдняга года, у тым ліку за снежань — 3 323,1 т. Рэалізацыя малака за 2022 год склала 35 817,8 т ці 104,8%, у тым ліку за снежань — 2 969,7 т або 105%.

Сярэдні ўдой малака ад каровы за мінулы год склаў 4 610 кг, што вышэй узроўню 2021 года на 264 кг. У разрэзе гаспадарак найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА» — 7 708 кг (тэмп росту 101,2%), філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 6 686 кг (104,5%). Найбольшы прырост удою на рагулю — у СВК «Гігант» (+1 418 кг — да ўзроўню 5 808 кг).

Вышэй за 90% таварнасць малака адзначана ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» (93,4%), у філіяле «Варатынь» ААТ «Бабруйскі завод ТДіА» (93,2%) і ў ААТ «Міхалёўская Ніва» (91%).

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы ў 2022 годзе склала 3 618,7 т або 117,2% да ўзроўню 2021 года. За гэты перыяд атрымана 8 189 галоў прыплоду цялят або 95,5% да папярэдняга года. Сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы за мінулы год склалі 602 г ці 117,3%. Найбольшы прырост прывагаў дасягнуты ў ААТ «Агракамбінат Бабруйскі» — 164,8% — да 603 г.

Прочитано 78 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.