Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 23 Декабрь 2022 15:33

Навагоднія падарункі — дзецям з Міхалёўскага прытулку

Цудоўным настроем азнаменавалася сённяшняя раніца для выхаванцаў Міхалёўскага прытулку ДУА “Бабруйскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр”. У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” з навагоднімі падарункамі ў госці да хлопчыкаў і дзяўчынак наведаліся прадстаўнікі Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй Аляксандрам Сухадольскім, старшыня раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян і дэпутат Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Глаз.

Пазнаёміўшыся з умовамі пражывання дзяцей, якія пры жывых бацьках вымушаны знаходзіцца пад апекай дзяржавы, пагутарыўшы з маленькімі грамадзянамі пра іх мары і цікавасці,  праслухаўшы вершы пра прыгажуню Зіму і чараўніка Дзеда Мароза, госці ўручылі юным жыльцам утульнага дома святочныя падарункі.

Ад аблсавета дэпутатаў Анатоль Глаз парадаваў кожнае дзіцяці наборам цукерак. Аляксандр Сухадольскі ад Бабруйскага райвыканкама ўручыў дырэктару прытулку Але Сідаравай сертыфікат на набыццё пральнай машыны. 

Не пакінулі гасцей без увагі і дзеці. На памяць тым, хто пра іх клапоціцца, прапанавалі ўласнаручна прыгатаваныя — з дапамогай работнікаў установы — святочныя сувеніры.

Да слова сказаць, на гэтую пару ў Міхалёўскім прытулку пражываюць чацвёра дзяцей. На працягу года ў свае сцены ўстанова прымае, па словах Алы Сідаравай, у сярэднім па 70 юных жыхароў. 

Прочитано 126 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.