Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 19 Декабрь 2022 09:11

Сельгасвытворцы рыхтуюцца да новай пасяўной

Нягледзячы на немалы снегавы покрыў, у раённых гаспадарках займаюцца вывазкай на палі арганікі.

Дадзенага віду ўгнаенняў пад сяўбу 2023 года спатрэбіцца больш за 270 тысяч тон. На сёння працэнт вывезенага (ад патрэбы) вызначаецца лічбай 39 ці 103 тысячы тон, а ў радзе сельгасарганізацый і значна вышэйшай. У тым жа філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» на палях знаходзіцца 14,6 тысяч тон (63% ад плану), у ААТ «Саўгас Кісялевічы» — 12,8 тысяч тон або 75% ад неабходнага. 17,5 тысяч тон — без малога 40% ад патрэбы, вывезена на палі ў ААТ «Неўскі-Агра». Адначасова вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў.

Працягваецца падрыхтоўка пасяўнога матэрыялу да сяўбы. Насення збажыны, разам са страхавым фондам, патрабуецца 838 тон. На гэтую пару ачышчана звыш 570 тон вораху — атрымана 390 тон чыстага насення — 47% ад патрэбы. У «Харчавіку-Агра» падрыхтавана 89% ад неабходнага аб’ёму, у філіяле «Варатынь» — 81%.

Прочитано 103 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.