Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 15 Декабрь 2022 15:31

Малака становіцца болей

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні раённага выканаўчага камітэта, за студзень-лістапад вытворчасць малака ў сельскагаспадарчых арганізацыях раёна склала 36 232,2 тоны або 102,9% да аналагічнага перыяду папярэдняга года.

Сярэдні ўдой малака ад каровы склаў 4 217 кілаграмаў, што на 227 кг вышэй узроўню 2021 года. У разрэзе сельскагаспадарчых арганізацый найбольшая прадуктыўнасць дойнага статка дасягнута ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 7 098 кг. Найбольшы прырост удою малака на карову — у СВК «Гігант» (+1 408 кг да ўзроўню 5 347 кг). Вышэй за 90% таварнасць малака адзначана ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» — 93,4%, філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс» — 93,3% і ААТ «Міхалёўская Ніва» — 91,1%.

Што датычыцца вырошчвання буйной рагатай жывёлы, то яно за 11 месяцаў склала 3 291,2 тоны ці 115,5% да ўзроўню мінулага года. Прыплоду цялят за гэты перыяд атрымана 7 447 галоў або 94,4% да ўзроўню папярэдняга года. Непасрэдна за лістапад — 703 галавы.

Прочитано 89 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.