Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Декабрь 2022 12:01

У Бабруйскім райвыканкаме прайшло адкрытае выязное судовае пасяджэнне

У Бабруйскім райвыканкаме прайшло адкрытае выязное судовае пасяджэнне пад старшынствам суддзi суда Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Васіля Галкоўскага. Дзяржаўнае абвінавачанне ажыццяўляў памочнік пракурора Бабруйскага раёна Ілля Пузікаў.

Удзел у пасяджэнні прынялі прадстаўнікі Бабруйскага райсельгасхарчу на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама-начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксеем Жураўлёвым, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты сельгасарганізацый.

Абвінавачанай па крымінальнай справе (ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Унясенне адказнай асобай загадзя ілжывых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, складзенне і выдача загадзя ілжывых  дакументаў, учыненае з карыснай і іншай асабістай зацікаўленасці пры адсутнасці прыкмет болей цяжкага злачынства”) праходзіла колішні работнік ААТ “Неўскі-Агра”, загадчыца аднаго з жывёлагадоўчых аб’ектаў гаспадаркі. Жанчына абвінавачвалася ў тым, што, з’яўляючыся адказнай асобай, учыніла грамадска-небяспечнае дзеянне — унесла ў афіцыйныя дакументы гаспадаркі загадзя ілжывыя дадзеныя (аб вымушанай прырэзцы жывёлы пры фактычнай смяротнасцi ад хваробы), чым выклікала недакладнасць справаздачнасці, у тым ліку рэспубліканскай.

Грамадзянка віну цалкам прызнала.

Дзяржаўны абвінаваўца, улічваючы станоўчыя характарыстыкі з колішняга і цяперашняга месцаў работы, месца пражывання жанчыны, адсутнасць у яе судзімасцей у мінулым, а таксама раскаянне і поўнае прызнанне віны, прапанаваў суду для абвiнавачанай іншыя меры крымінальнай адказнасці.

 Суд пагадзiўся з меркаваннем дзяржаўнага абвінаваўцы i  прыняў адпаведнае рашэнне — на падставе ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь абвiнавачанай прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмiнам на 1 год. У адпаведнасцi з арт. 78 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь судом пастаноўлена не прыводзiць у выкананне прызначанае пакаранне, калi на працягу выпрабавальнага тэрміну ў 1 год абвiнавачаная не ўчыніць новае злачынства i будзе выконваць ускладзеныя на яе абавязкi.

Як растлумачыў памочнік пракурора раёна Ілля Пузікаў, жанчына будзе знаходзіцца пад наглядам на працягу бліжэйшага года. У выпадку, калі за гэты час асуджаная не ўчыніць новае злачынства і будзе выконваць ускладзеныя на яе абавязкі, — грамадзянку не накіруюць у месцы пазбаўлення волі для рэальнага адбыцця пакарання. Калі ж цягам года ўскладзеныя абавязкі не будуць выконвацца, крымінальна-выканаўчая інспекцыя мае права выйсці ў суд з прадстаўленнем аб адмене палажэння арт. 78 і накіраванні асуджанай для рэальнага адбыцця пакарання ў месцах пазбаўлення волі. Таксама ў выпадку ўчынення асуджанай новага злачынства пакаранне будзе прадугледжваць далучэнне да года, які маецца, цалкам або часткова новага пакарання па новым прыгаворы.

Прочитано 113 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.