Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 09 Декабрь 2022 09:24

Каб быць з работай, трэба як мінімум гэтага хацець

Такая выснова напрошваецца штораз, бываючы на выязных пасяджэннях пастаянна дзеючай камісіі па садзеянні занятасці насельніцтва пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Геворга Мелканяна. Чарговае пасяджэнне прайшло ў сераду на базе Вішнёўскага сельвыканкама, куды былі запрошаны мясцовыя непрацуючыя жыхары, а таксама суседняга Брожскага сельсавета.

У склад камісіі ўвайшлі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Пясоцкая, сакратар камісіі Юлія Гук, старшыні Вішнёўскага і Брожскага сельвыканкамаў Сяргей Бусел і Максім Іўкін, участковы інспектар сельсаветаў Дзмітрый Парахневіч, дырэктар Брожскай сярэдняй школы Аляксандр Ёшчык.

Пераважная частка наведвальнікаў камісіі па працаўладкаванні да апошняга насамрэч не былі гатовы. Жаданню дапамагчы набыць афіцыйны заробак, які б прыдаў стабільнасці іх жыццю, якія толькі адгаворкі не знаходзілі: не бяруць, няма куды, адсутнічае здароўе, дае грошы на пражытак брат, не атрымалася (прайшоў больш за месяц) дайсці да наймальніка, трэба суправаджаць дзяцей да школьнага аўтобуса… Зрэшты, апошняе заявіў 30-гадовы бацька пяцёра малалетніх дзяцей (жонка працуе на “Птушкафабрыцы “Вішнёўка”).

Членаў камісіі адпаведныя заявы, вядома ж, не задаволілі, тым болей што ў большасці выпадкаў “шукальнікі” работы не супраць злоўжыць спіртнымі напоямі, чым ставяць пад пагрозу сваё і аднавяскоўцаў жыццё. Таму ў дачыненні кожнага быў выпрацаваны дакладны алгарытм дзеянняў,  які дае шанец людзям на працаўладкаванне, а разам і сацыялізаванае жыццё.

З усёй увагай паставіліся члены камісіі да тых, хто, апынуўшыся ў складанай жыццёвай сітуацыі, імкнецца з яе выйсці — хоча, але не можа самастойна знайсці работу. За плячыма 42-гадовага Аляксандра адбыццё пакаранняў у месцах пазбаўлення волі. У сезон працаваў на сельгасвытворчасці ў Стасеўцы. Алкаголь не ўжывае і, як кажа, сэнс жыцця кардынальна пераглядзеў. Маючы 3 групу інваліднасці, здольны выконваць лёгкую працу, якую мясцовыя наймальнікі прадаставіць не ў стане. Наталля Пясоцкая сітуацыю ўзяла на кантроль, каб у бліжэйшы час знайсці яе рашэнне. Многім іншым рэкамендавана наведацца ў райвыканкам — упраўленне па працы, занятасці і сацабароне для атрымання накірункаў на работу, у тым ліку на “Птушкафабрыку “Вішнёўка”. Умова — сумленныя адносіны да працоўных абавязкаў.

— Многае робім, але і многа работы яшчэ наперадзе. У тых жа Вішнёўскім і Брожскім сельсаветах нашмат больш людзей не маюць афіцыйнага працаўладкавання, афіцыйнай занятасці, чым прыйшлі сёння на камісію. А наша задача — дайсці да кожнага. Калі чалавек, скажам, афіцыйна не працаўладкаваны і жыве з таго, што аказвае нейкія паслугі вяскоўцам, — павінен заплаціць падатак, і да яго ў камісіі пытанняў не будзе. Трэба разумець — каб добра жыць і краіна развівалася, кожны чалавек працаздольнага ўзросту абавязаны рабіць свой уклад у эканоміку, — адзначыў Геворг Мелканян. Пры гэтым заўважыў, што сваю работу раённая камісія намерана толькі актывізаваць.

Прочитано 95 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.