Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 08 Декабрь 2022 15:12

У СВК «Гігант» займаюцца ачысткай насення

У тым, што якаснае насенне садзейнічае добрым ураджаям, у сельскагаспадарчым вытворчым ка­­апе­­ратыве “Гігант” даўно не сумняваюцца. Займаючы перадавую пазіцыю не толькі ў раёне, але і на Магілёўшчыне па культуры земляробства і ўзроўні агратэхнікі, сельгаспрадпрыемства побач з іншымі профілямі ўпэўнена развівае вытворчасць і рэалізацыю высокаякаснага насення.

Дзякуючы ў тым ліку пастаяннаму сортаўзнаўленню год ад году паляпшае вытворчыя паказчыкі па ўраджайнасці і намалоце зерня каласавых. Сёлетні год у гэтым плане стаў паказальным — сярэдняя ўраджайнасць хлебнай нівы склала 57,2 ц/га. У тым ліку ўраджайнасць пшаніцы — 87,8 ц/га, трыцікале — 68,7 ц/га, ячменю — 32,9 ц/га.

Маючы дзве лініі па ачыстцы зерня, у Вялікіх і Малых Бортніках, праз іх сёлета збіраюцца прапусціць болей за 700 тон зерня — падрыхтаваць, з улікам уласнай патрэбы і на продаж, прыкладна 250 тон насення. Работы па ачыстцы ўжо вядуцца.
Замінку тут дапускаюць толькі ў вялікія маразы: электронныя пункты ўпраўлення, асабліва сэнсарнае абсталяванне ў Вялікіх Бортніках, пры тэмпературы ніжэй за 10 градусаў якасць работы зніжае. Праўда, улічваючы характар зімы, апошняе здараецца рэдка і ненадоўга, а высокія магутнасці ліній дазваляюць ачысціць неабходныя аб’ёмы нават пры мінімальнай падачы зерня на ачыстную сетку, што прадпрымаецца ў мэтах максімальнага адсейвання дробнага зерня і адбору высокай якасці, скарачэння выдаткаў на ачыстку.

Аляксандр Парахневіч і Аляксандр Храпко

Аляксандр Слабодчыкаў

Марыя Хурсан

— Ужо ачысцілі эліту гароху “Жнівеньскі”, якога ў нас 70 тон — работы вяліся на лініі №1 у Вялікіх Бортніках, — дзеліцца дэталямі начальнік агранамічнай службы Аляксандр Парахневіч. — Цяпер там жа чысцім эліту яравога рапсу “Верас”. Ужо маем 12,6 тон ачы­шчанага па першым разе — ад смецця і прымясяў. Другая ачыстка рапсу, якую будзем рабіць, мае на ўвазе адбор яго па каліброўцы, на аднароднасць фракцыі, што адпавядае патрабаванням высокай якасці насення. Пасля першай ачысткі плануем атрымаць прыкладна 43-44 тоны масланасення. Гэтую работу разлічваем завяршыць да сярэдзіны тыдня, каб затым прыступіць да ачысткі эліты гароху гатунку “Марат”. На выхадзе яго таксама плануем атрымаць тон 70. Патрэба нашай гаспадаркі ў “Мараце” на наступны год — прыкладна 40 тон, астатнія 30 зможам рэалізаваць. “Жнівеньскі” ў асноўным бу­дзем выкарыстоўваць для ўласных патрэб — высейвання адналетнікаў. Не ў чыстым выглядзе, а ў сумясях: недзе дабавім рапс, недзе проса — каб мець каштоўны спажыўны зялёны корм для дойнага статка.

На лініі №2 у Малых Бортніках у дзень нашага наведвання займаліся ачысткай ячменю “Фэст”. На кожнай лініі працуюць па два чалавекі: загадчык лініі і адначасова кладаўшчык, які кантралюе працэс і цалкам за яго адказвае, а таксама аператар лініі. У Вялікіх Бортніках гэтыя абавязкі на вопытнай — працуе на аб’екце не адзін год — Кацярыне Віктараўне Вяроўкінай і маладым спецыялісце Аляксандры Дзмітрыевічы Слабодчыкаве, якога, як сам нам паведаміў, задавальняюць і работа, і заробак з умовамі пражывання. Кантроль за работай лініі ў Малых Бортніках ажыццяўляе Марыя Аркадзеўна Хурсан, абавязкі аператара — Аляксандр Іванавіч Храпко.

За размовай пра аб’ёмы насення, якое гаспадарка збіраецца рэалізаваць іншым раённым сельгасарганізацыям, Аляксандр Аляксандравіч заўважае, што вызначыцца на дадзеным этапе няпроста, і гэта не ёсць добра.

— Склалася практыка — і гэта для нас цэлая праблема — што дамовы на насенне арганізацыі не заключаюць своечасова, загадзя, што не дазваляе нам планаваць аб’ёмы і, як вынік, зніжае эфектыўнасць работы. Калі, скажам, мы ведаем, што ёсць дамова на 300 тон, значыць, гэтае зерне ачы­шчаем, адразу пратручваем і ўпэўнены, што яго забяруць. У адваротным выпадку насенне чысцім і ставім у мяхі. Пры ўзнікненні пакупніка зноўку загружаем на лінію, каб пратруціць, трацячы дадаткова і час, і сродкі. Да таго ж, магчыма траўмаванне некаторай часткі насення, што не лепшым чынам уплывае на яго якасць. Тое ж можна сказаць пра насенне, якое працяглы час стаіць у мяхах пратручаным. Так што для абодвух бакоў найлепшы варыянт— працаваць па своечасова зробленых дамовах.

Заключыць дамову на элітнае насенне з СВК “Гігант” добра б ужо цяпер ці адразу пасля навагодніх святаў. Форма аплаты прадугледжвае і разлік фуражом.

Акцэнтуючы ўвагу на рэпрадукцыйным складзе пасяўнога матэрыялу, у агранамічнай службе заўважаюць, што выкарыстоўваюць для ўласных патрэб выключна суперэліту, каб на наступны год мець магчымасць рэалізаваць элітнае насенне. І імкнуцца, каб штогод было сортаабнаўленне.

Як паведаміў начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па насенневодстве, каранціне і ахове раслін Сяргей Казяба, усяго ў засекі раёна сёлета засыпалі 1272 тоны вораху зерня. На сёння 504 тоны з іх, ці 39% ад агульнага аб’ёму, ачышчана і атрымана 332 тоны чыстага насення.

Работы па падрыхтоўцы пасяўнога матэрыялу вядуцца практычна ва ўсіх сельгасарганізацыях. У асобных гаспадарках: філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — практычна завершаны, ачышчана адпаведна 80 і 84% вораху. У СВК “Гігант” ужо маюць 100 тон чыстага насення ці 23% ад патрэбы, у тым ліку 70 тон насення гароху і 30 ячменю. У ААТ “Неўскі-Агра” завяршылі чысціць грэчку — атрымана 47 тон чыстага насення, і прыступілі да ачысткі гароху.

Прочитано 103 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.