Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 01 Декабрь 2022 15:01

У Хімоўскай школе паразважалі пра фізічнае і псіхічнае здароўе

Асветніцка-прафілактычнае міжведамаснае мерапрыемства “Прафілактыка як аснова фізічнага і псіхічнага здароўя падлетка”, накіраванае на заахвочанне непаўналетніх да здаровага ладу жыцця, выпрацоўку ў іх адказнасці за ўласную будучыню прайшло ў Хімоўскай сярэдняй школе.

Мерапрыемства арганізавалі медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 сумесна з Бабруйскім райвыканкамам. На сустрэчу са школьнікамі 7-11 класаў прыехалі ўрач падлеткавага кабінета БГП№2 Валянціна Фёдарава, псіхолаг установы Алена Ганчарова і намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама Наталля Праташчык.   

Тэм для размовы з дзецьмі набралася шмат. Урач падлеткавага кабінета спынілася на адной з найбольш актуальных — паняцце, шляхі перадачы, наступствы і прафілактыка ВІЧ-інфекцыі. Якім чынам чалавек становіцца інфіцыраваным, чаму нельга дапускаць выпадковых палавых кантактаў, а дапусціўшы, абавязкова зрабіць тэст на ВІЧ, якую пагрозу падлеткаваму арганізму нясуць раннія палавыя сувязі— аб гэтым падрабязна распавяла Валянціна Фёдарава.

Алена Ганчарова, зрабіўшы для непаўналетніх псіхалагічную размінку праз гульню-віктарыну, падвяла іх да тэмы шкодных звычак і залежнасцяў як фактараў, якія негатыўна ўплываюць на псіхіку чалавека. З яе слоў школьнікі даведаліся, якія негатыўныя змены адбываюцца з арганізмам пад уздзеяннем наркатычных сродкаў і алкаголю. Якія прыкметы і чым пагражае непаўналетняму камп’ютарная залежнасць. Наколькі вялікі яе ўплыў на псіхіку, а значыць, і паводзіны чалавека. Падкрэсліла, што наступствамі любой залежнасці становіцца абыякавасць да жыцця і людзей, у тым ліку родных, а самае галоўнае — страта фізічнага і псіхічнага здароўя, немагчымасць уплываць на ўласную будучыню. Асобна псіхолаг спынілася на тэме насілля, назвала яго віды. Нагадала правілы паводзін, якія папярэдзяць сексуальнае насілле ў дачыненні непаўналетняга. Заклікала не замыкацца ў складанай сітуацыі, абавязкова паведаміць пра выпадкі насілля ці любое іншае ўнутранае перажыванне даросламу, якому давяраеш: бацькам, настаўнікам, псіхолагу. Паведаміла ўласны кантактны тэлефон для гэтага.

Наталля Праташчык давяла да вучнёўскай аўдыторыі прыклады правапарушэнняў і злачынстваў, учыненых раённымі школьнікамі ў апошнія гады. Засяродзіла ўвагу на злачынствах, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, за што прадугледжана крымінальная адказнасць — вялікі тэрмін пазбаўлення волі. Даходліва патлумачыла, чаму, завалодаўшы (ці знайшоўшы) чужой маёмасцю, варта неадкладна перадаць яе супрацоўнікам міліцыі. У адваротным выпадку можна стаць удзельнікам злачынства. Не абыйшла намеснік старшыні КСН тэму жорсткага абыходжання з жывёлай. Выпадкі такога час ад часу рэгіструюцца. Дазнаюцца пра іх супрацоўнікі міліцыі ў тым ліку адсочваючы мэсэнджары ў інтэрнэце, дзе гэтую інфармацыю самі ж непаўналетнія і размяшчаюць. Напярэдадні святочных навагодніх мерапрыемстваў, якія ў сем’ях зачастую праводзяцца з алкаголем, нагадала пра адказнасць за ўжыванне школьнікамі спіртнога і тое, якія апошняе можа мець наступствы.

— Каб пабудаваць уласнае жыццё такім, як марыце, будзьце гаспадарамі сваіх учынкаў, абдумвайце кожны крок. Учыненае, нават ненаўмысна, злачынства можа перакрэсліць усе вашы планы на жыццё. Памятайце пра гэта, — заўважыла Наталля Вячаславаўна.

 

Прочитано 169 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.