Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 25 Ноябрь 2022 16:22

Моладзь АПК сустрэлася з кіраўніцтвам раёна, а потым адправілася на экскурсію ў сталіцу

Больш за 40 юнакоў і дзяўчат — маладых спецыялістаў раённых арганізацый АПК прымаюць сёння ўдзел у экскурсійнай паездцы ў Мінск. Мерапрыемства для моладзі, чыім працоўным месцам пасля авалодання сельскагаспадарчай прафесіяй стаў Бабруйскі раён, наладзілі раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама.

— Наша мэта — даць маладым людзям, сярод якіх і тыя, хто прыехаў на Бабруйшчыну з іншых куткоў Беларусі, магчымасць больш цесна пазнаёміцца, пасябраваць, абмеркаваць прафесійныя моманты, а яшчэ — пераключыцца: адыйсці на дзень ад вытворчых абавязкаў, пабыць у іншым асяродку, што заўжды цікава і пазнаваўча. Тым болей, што запланаваны дзве экскурсіі: у музей Вялікай Айчыннай вайны і музей МНС, — адзначыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.  

Перад паездкай да юнакоў і дзяўчат звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі — у райвыканкаме ў гэты дзень адбылася сустрэча маладых спецыялістаў з кіруючым складам раёна, прадстаўнікамі зацікаўленых службаў.

— Спадзяюся, што паездка вам будзе ў цікавасць, што вы цудоўна правядзеце час, наладзіце больш цесныя зносіны, у тым ліку прафесійныя. Упэўнены, што, прадстаўляючы наш раён, вы праявіце высокую культуру паводзін, чым традыцыйна вызначаюцца жыхары Бабруйшчыны, — сказаў ён.

Цікавячыся наяўнасцю ў маладых спецыялістаў праблем, звязаных з іх першым працоўным месцам, Аляксандр Сухадольскі засяродзіў увагу на адкрытасці райвыканкама і асабіста яго як кіраўніка да дыялогу, калі не праз сустрэчы, то пасродкам сацыяльных сетак. За моладдзю, як ён адзначыў, будучыня. І ў райвыканкаме гатовы разглядзець любую станоўчую ініцыятыву ад пачынаючых спецыялістаў, накіраваную на іх замацаванне ў раённых сельгасарганізацыях і развіццё Бабруйскага раёна.

Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Сяргей Сарокін нагадаў удзельнікам паездкі пра створаную ў Тэлеграм-канале старонку “Маладыя спецыялісты Бабруйскага раёна”, якая, як спадзяюцца арганізатары, стане асноўнай пляцоўкай па абмеркаванні моладдзю надзённых пытанняў, а разам і ўнясенні тых ці іншых слушных прапаноў. Намеснік начальніка Бабруйскага РАУС Рустам Хамдамаў папярэдзіў маладых людзей пра выпадкі кіберзлачыннасці, у тым ліку на тэрыторыі Бабруйскага раёна. Папрасіў юнакоў і дзяўчат патлумачыць дарослым, у асаблівасці састарэлым членам сям’і, пра небяспеку тэлефонных размоў з незнаёмцамі. Заакцэнтаваў увагу на недапушчэнні распаўсюджання ў інтэрнэце фэйкаў ці інфармацыі, якая абражае іншых людзей па іх прафесійнай прыналежнасці і наступствах ад гэтага.

Заключным момантам сустрэчы маладых спецыялістаў з раённай уладай стаў традыцыйны фотаздымак на памяць.   

***

У музеі Вялікай Айчыннай вайны…

…і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Прочитано 112 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.