Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 14 Апрель 2014 08:59

На сяўбе задзейнічана ўся тэхніка

Аб’ёмы палявых работ увесну значныя, таму і задзейнічаны ў іх літаральна ўвесь трактарны парк. З 38-мі энерганасычаных трактараў, як адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бабруйскага райвыканкама В.А. Епіхаў, 3 трактары — «Беларус-3522», новыя, задзейнічаны ў палявых работах упершыню. Іх атрымалі СВК «Гігант», СВК «Калгас імя А. Неўскага» і ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі».

Да энерганасычаных трактараў у раёне маецца 20 дыскатараў, 29 абаротных васьмікорпусных плугоў і 31 глебаапрацоўчы пасяўны агрэгат. Уся гэтая тэхніка цалкам задзейнічана, каб пасяўныя работы былі праведзены ў агратэхнічныя тэрміны. Да таго ж, падтрымку аграрыям у веснавой сяўбе — як тэхнікай, так і механізатарамі, аказваюць іншыя прадпрыемствы раёна і горада Бабруйска.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1043 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.