Усе яны, разам з цёплымі словамі пашаны і падзякі за нялёгкую працу, уручылі перадавікам сельгасвытворчасці ганаровыя граматы, лісты ўдзячнасці, падарункі і грашовыя прэміі.
— Аграрнай галіне, якая складае аснову народнай гаспадаркі раёна, ёсць чым ганарыцца, — адзначыў, звяртаючыся да аўдыторыі, Аляксандр Сухадольскі. — Да прафесійнага свята мы падыйшлі з добрымі вынікамі: высокімі ўраджаямі, павялічанымі надоямі малака і прывагамі буйной рагатай жывёлы.
Агучыўшы лічбы, якія сведчаць пра гэта, кіраўнік раёна заакцэнтаваў увагу на калектывах-лідарах у раслінаводчай галіне і жывёлагадоўлі. Пажадаў аграрнікам не спыняцца на дасягнутым, настойліва рухацца наперад — рэзервы для гэтага, як ён адзначыў, маюцца. Старшыня райвыканкама выказаў упэўненасць, што падпісанне пагаднення і перадача акцый некаторых сельгаспрадпрыемстваў у давернае кіраванне БНБК-Агра, а таксама паляпшэнне работы ўсіх сельгасарганізацый дазволіць працягнуць у раёне слаўныя традыцыі па нарошчванні аб’ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі, і Бабруйскі раён, як і раней, зможа забяспечваць краіну прадуктамі харчу.








































Выдатным падарункам для работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай галіны да прафесійнага свята стала і цудоўная канцэртная праграма, падрыхтаваная творчымі калектывамі раёна.






