Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 16 Ноябрь 2022 08:16

У Бабруйскім райвыканкаме абмеркавалі развіццё галіны турызму ў раёне

Што варта зрабіць, якія меры прадпрыняць, каб турыстычная дзейнасць у раёне развівалася больш дынамічна: павялічваўся ўзровень прыбыткаў ад экспарту турпаслуг, з цікавымі і знакавымі месцамі Бабруйскага раёна знаёміліся як суайчыннікі, так і госці з-за мяжы, якія новаўвядзенні прадугледжаны Указам №351 “Аб развіцці аграэкатурызму”— абмеркавалі сёння ў раённым выканаўчым камітэце.

Нараду ўзначаліў старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, удзел прынялі намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі падатковай інспекцыі, Белаграпрамбанка, старшыні сельвыканкамаў, суб’екты турыстычнай індустрыі раёна.

“Аб стане галіны турызму на тэрыторыі Бабруйскага раёна” зрабіла даклад намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. З новаўвядзеннямі Указа №351 пазнаёмілі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Макаранка — “Аб зменах норм па будаўніцтве аб’ектаў нерухомасці”; першы намеснік начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскім раёне Канстанцін Новікаў — “Аб зменах заканадаўчай базы па падаткаабкладанні суб’ектаў аграэкатурызму”; старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Марына Кузьміч — “Аб рэгістрацыі замежных грамадзян, якія прыбылі на аб’екты аграэкатурызму”.  Начальнік сектара па рабоце з малым і сярэднім бізнесам цэнтра банкаўскіх паслуг №624 у Бабруйску рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Наталля Драчова распавяла аб вылучэнні крэдытных сродкаў на развіццё аб’ектаў аграэкатурызму.

— Дынамічнае развіццё галіны турызму — каталізатар развіцця іншых галін народнай гаспадаркі, таму неабходна прадпрыняць усё магчымае для нарошчвання прыбыткаў ад экспарту турпаслуг і папулярызацыі Бабруйскага раёна, дзе сапраўды ёсць што паглядзець і ёсць вопыт для пераймання. Са свайго боку ў райвыканкаме гатовы абмеркаваць любую станоўчую ініцыятыву ў гэтым плане, — адзначыў Аляксандр Сухадольскі.

Прочитано 147 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.