Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 10 Ноябрь 2022 14:15

Навучыць дзяцей берагчы здароўе

Навучыць дзяцей шанаваць здароўе, умацоўваць яго змалку, не паддавацца шкодным звычкам, а выпадкова паддаўшыся, не дазваляць перарасці ў залежнасць — мерапрыемствы на гэтую тэму для дарослага і дзіцячага насельніцтва раёна не стамляюцца праводзіць медыкі Бабруйскай гарадской паліклінікі №2, прыцягваючы да гэтай работы іншыя зацікаўленыя службы.

Якія складаючыя здароўя падлетка? Чаму быць здаровым фізічна — не азначае быць здаровым у прынцыпе? Чаму нельга заставацца сам на сам з праблемай? Якім бывае насілле? Да якіх хвароб прыводзіць курэнне ў дзіцячым и падлеткавым узросце? Чаму электронная цыгарэта не меней шкодная за звычайную? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўчора падчас міжведамаснага мерапрыемства “Асноўныя складаючыя здароўя падлетка” са старшакласнікамі Цялушскай сярэдняй школы ўрач падрастковага кабінета БГП №2 Валянціна Фёдарава, інсруктар-валеолаг Ларыса Колесава, псіхолаг установы Алена Ганчарова. Апошняя, у прыватнасці, адзначыла, што сярод відаў насілля, якое пагражае непаўналетняму і выпадкі якога, як паказвае практыка, маюць месца і ў нашым грамадстве, — сексуальнае. І вельмі важна падлетку, у дачыненні якога ўчынена такое насілле, не замкнуцца, не застацца сам на сам з болем, псіхалагічнай траўмай. Варта абавязкова паведаміць аб праблеме дарослым, якім давяраеш: бацькам, родзічам, настаўнікам, у іншых выпадках — псіхолагу, у тым ліку паліклінікі №2. Прычым, можна як прыйсці на прыём, так і патэлефанаваць на “гарачую лінію”, якая праводзіцца спецыялістамі.

Спецыяліст Інспекцыі па справах непаўналетніх Бабруйскага РАУС Наталля Шункевіч, якая таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве, заакцэнтавала ўвагу аўдыторыі на правапарушэннях, якія ўчыняюць падлеткі. Нагадала, што “мець адносіны” з наркатычнымі сродкамі, адважвацца на любыя іншыя супрацьпраўныя ўчынкі не толькі пагрозліва для здароўя і жыцця, але і стратна для сямейнага бюджэта.

— Задача, якую мы ставім, сустракаючыся з падлеткавай аўдыторыяй, — не запалохаць: гэта не дае станоўчага выніку. А данесці да свядомасці кожнага неабходнасць захоўваць фізічнае і псіхічнае здароўе з маленства. Не паддавацца спакусам “сяброў” паспрабаваць тую ж цыгарэту ці наркотык за кампанію, дзеля цікавасці, а быць гаспадаром сваіх учынкаў. Ведаць і памятаць, што жыццё разнастайнае  і надзвычай цікавае, а тое, ці змогуць паспытаць яго паўнату і шматграннасць, залежыць найперш ад іх жа, — адзначыла Ларыса Колесава.   

Прочитано 126 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.