Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 08 Ноябрь 2022 08:58

Школьнікі паспаборнічалі за веданне вайсковай справы

Занальная сустрэча вайскоўцаў са старшакласнікамі адбылася 07.11. Яна прайшла на базе вайсковай часці 96869 (147 зенітны ракетны полк). Удзел у патрыятычным спаборніцтве прынялі 5 каманд з ліку вучняў 9-11-х класаў устаноў адукацыі г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага і Клічаўскага раёнаў.  

Мерапрыемства пачалося з урачыстага пастраення на страявым плацу, падняцця Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання гімна краіны, што дадало значнасці і без таго знакаваму моманту: не кожны дзень юнакі  маюць магчымасць пабываць на тэрыторыі аб’екта, дзе асвойваюцца навінкі вайсковай тэхнікі, забяспечваецца бяспека краіны, дзе і сябе адчуваеш далучаным да адказнай місіі.

Надзвычай захапляльным стала паказальнае выступленне кінолагаў Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Не меней цікавым — інтэрактыўная экскурсія па аб’ектах ваеннага гарадка: музеі вайсковай часці, вучэбным корпусе зенітнага ракетнага палка, казарме, выставе ваеннай тэхнікі.

Цэнтральнае месца было адзведзена ваенна-спартыўнай квэст-гульні, дзе будучыя абаронцы Айчыны маглі праявіць свае здольнасці ў конкурсе па страявой падрыхтоўцы, у зборцы-разборцы аўтамата АК-74 на хуткасць, кіданні вучэбных гранат, у пераадоленні элементаў паласы перашкод, у інтэлектуальным квізе “Адбылося гэта ў дні Вялікай Айчыннай вайны”.

Уражанняў школьнікі набраліся шмат, чым і падзяліліся:

Ілля Вілкс, Цялушская СШ:

— Мне тут цікава. Нам не толькі ў падрабязнасцях расказалі, але і паказалі быт тых, хто служыць у войску. Цікава было паслухаць пра тэхніку, пра яе магчымасці. Я раней тут быў, але сёння асабліва звярнуў увагу на казармы, на тое, як усё прыстасавана для камфортнага жыцця. Спадабаўся інтэрактыў ды і ўвогуле сама гульня. Ці пайду сам служыць у войска? Наўрад ці: збіраюся пасля школы паступіць у Акадэмію МУС і службу буду несці там. 

Яўген Ступень, Цялушская СШ, камандзір каманды Бабруйскага раёна:

— Болей іншага спадабалася разбіраць і збіраць аўтамат. Гэта для мяне не новае: ужо неаднойчы бываў на экскурсіях у воінскіх часцях. Спадабалася таксама, як кінолагі дэманстравалі сваю работу… Уласна я да службы ў войску стаўлюся станоўча і гатовы паспрабаваць сябе ў гэтым. Цяпер служаць многія мае сябры. Адным падабаецца, другім — не надта. Але сам я да службы маральна гатовы, мне гэта цікава.

Аляксей Ігнаценка, Туголіцкая СШ:

— Мне найбольш спадабалася кіданне гранат. Таксама вельмі цікава было пераадольваць паласу перашкод. Чай спадабаўся, які давалі бясплатна (усміхаецца) — сапраўдны салдацкі і такі смачны, салодкі. Разборка і зборка аўтамата, вядома ж. Як стаўлюся да службы ў войску? Нармальна. Але сам хацеў бы адразу ж пайсці на кантракт, такое магчыма, я даведваўся. Лічу гэта зручным: атрымліваеш заробак, маеш магчымасць наведацца да родных…      

А вось меркаванне адносна вартасці сустрэч на тэрыторыі часці старэйшага пакалення:

Намеснік камандзіра 147-га зенітнага ракетнага палка па ідэалагічнай рабоце падпалкоўнік Андрэй Краснагір: 

— Лічу, што такія мерапрыемствы неабходна праводзіць, каб рабяты пазнаёміліся з побытам вайскоўцаў, паглядзелі ваенную тэхніку. Плюс гэта гульня, у форме якой яны паспрабуюць многія элементы: кіданне спартыўных гранат, паласу перашкод, разборку-зборку аўтамата, у інтэрактыўнай гульні паўдзельнічаюць… Гэта дае магчымасць юнакам пазнаць армію знутры, каб у далейшым не баяцца тэрміновай ваеннай службы і галоўнае — каб зацікавіліся паступленнем у вышэйшыя ваенныя навучальныя ўстановы.

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Брожскай СШ Аляксандр Адзінец:

— Такія мерапрыемствы хлопцам патрэбныя. На ўроках мы хоць і ўдзяляем увагу страявой, агнявой фізічнай падрыхтоўцы, але сабраць і разабраць той жа аўтамат яны могуць паспрабаваць толькі ў воінскай часці — у школе мы гэта вывучаем на падставе нагляднасці ў вучэбніках. З-за таго, што юнакі не ўпершыню наведваюць воінскую часць, некаторыя, як вы бачылі, спраўляюцца з задачай даволі паспяхова. Так што ўзаемадзеянне з зенітным ракетным палком у нас цеснае і плённае.

***

Завяршылася сустрэча, як і пачалася, урачыстым пастраеннем, падчас якога былі падведзены вынікі ўдзелу каманд у ваенна-спартыўных спаборніцтвах. Прыемна адзначыць, што каманда Бабруйскага раёна — 20 вучняў Цялушскай, Туголіцкай і Брожскай школ — стала прызёрам ваенна-спартыўнай квэст-гульні, заняла ганаровае 3-е месца. Урачыстасці моманту ўзнагароджання дадаў святочны канцэрт ваеннага аркестра палка. 

Варта адзначыць, што сустрэча вайскоўцаў са школьнікамі адбылася ў адпаведнасці з выкананнем плана мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, у мэтах павелічэння эфектыўнасці грамадзянскага і ваенна-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення. Арганізатары спаборніцтваў — упраўленне па адукацыі, спорце і турызме Магілёўскага аблвыканкама сумесна з вайсковай часцю 96869 пры садзеянні ўпраўлення па адукацыі Бабруйскага гарвыканкама і адзелаў па адукацыі Бабруйскага, Кіраўскага, Глускага і Клічаўскага райвыканкамаў.

Прочитано 87 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.