Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 03 Ноябрь 2022 08:36

Работы ў полі не сціхаюць

Сярод асноўных відаў на гэтую пару — падняцце зябліва і завяршэнне ўборачных работ.

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Віктар Садоўскі, восеньскае ворыва пракладзена на плошчы 4 473 гектары або 38% ад плану. Найбольшы плён у гэтай рабоце дасягнуты хлебаробамі філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік АграСэрвіс», філіяла «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і ААТ «Неўскі-Агра».

Кукуруза на зерне, да якой цяпер павышаная ўвага, убрана з плошчы 2 155 гектараў (53% ад неабходнага), сярэдняя ўраджайнасць — 40 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшы яе паказчык працягвае заставацца ў СВК «Гігант» — 82 ц/га. Другі па велічыні ў ААТ «Неўскі-Агра» — 61 ц/га, трэці — у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (50 ц/га).

У стадыі завяршэння капанне бульбы. Убрана 583 гектары ці 93% ад плану, накапана 15 910 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 273 ц/га.

Набліжаецца да фінішу і капанне цукровых буракоў. Убрана 81% плошчаў, накапана 16 895 тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 305 цэнтнераў з гектара. Найбольшая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ «Міхалёўская Ніва» — 332 ц/га.

З гародніны засталося ўбраць толькі капусту. У засеках ужо 1 900 тон вітаміннай прадукцыі, у асноўным гэта морква, цыбуля, сталовыя буракі і таксама першая капуста.

Прочитано 122 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.