Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 26 Октябрь 2022 12:08

У ААТ “Неўскі-Агра” ўбіраюць кукурузу на зерне

Сёлета на гэтыя мэты ў гаспадарцы было адведзена 350 гектараў, засеялі іх айчынным гібрыдам “Ладага”. Па дадзеных на ўчарашні дзень, убрана 150 гектараў плошчаў, намалочана 898 т зерня, з аднаго круга бралі яго па 60 цэнтнераў.

— Ураджайнасць нядрэнная, а правільней будзе сказаць — на колькі ўлажылі, столькі і бярэм, — рэзюмуе галоўны аграном Аляксандр Мельнік, дэманструючы ладныя жоўта-пераспелыя пачаткі і даючы на хаду парады ўдзельнікам уборачнага працэсу.

На полі ў накірунку в. Праг­рэс кукурузу на зерне ўбіралі два экіпажы камбайнаў: Раман Ра­дзіонаў з Іллёй Чэрнікам і Мікалай Сяліцкі з Сяргеем Лысенка. За перавозкай ураджаю засталі ва­дзіцеля МАЗа з КУП “ДЭП г. Бабруйска” Андрэя Падалякіна — прадпрыемства аказвае дапамогу сельгасарганізацыі ў напружаную пару.

Надвор’е ў дзень нашага прыезду на поле стаяла цёплае, сонечнае, што садзейнічала працоўнаму камфорту, дадавала настрою людзям на работу.

Сярод уборачных работ, якія вядуцца гэтай парой у “Неўскім-Агра”, таксама капанне бульбы. Клінок у 100 гектараў убіра­юць як уласнымі намаганнямі — працуюць два экіпажы бульбаўборачных камбайнаў, так і прыцягва­юць памочнікаў ра­зам з тэхнікай з боку. У дзень, калі мы былі ў гаспадарцы, дапамогу аказвалі механізатары са Жлобіншчыны Павел Брыкет і Леанід Ісаковіч. І ўсё ж асноўны клопат — на сваіх кадрах. І вопытны механізатар Юрый Канаплёў, і яго памочнік Андрэй Грынь, і вадзіцель-перадавік Мікалай Крусір падыходзяць да ўборкі “другога хлеба”, як і любой іншай работы, адказна і з веданнем справы.

Па апошніх дадзеных, бульба ў ААТ “Неўскі-Агра” ўбрана на плошчы 87 гектараў, накапана 2 800 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 320 ц/га.

Павел Брыкет і Леанід Ісаковіч

Андрэй Падалякін

Мікалай Сяліцкі і Сяргей Лысенка

Мікалай Крусір

Юрый Канаплёў

Андрэй Грынь

Раман Радзіонаў і Ілля Чэрнік

 

Прочитано 166 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.