— Нарыхтоўкай садавіны займаемся не першы тыдзень. У гэтыя дні закладваем яблыка на захаванне ў сховішча, каб пазней рэалізаваць, а таксама для продажу на Кіраўскі кансервавы камбінат, — расказвае аграном-садавод гаспадаркі Іван Іванавіч Аўрамчык. — Для гэтага задзейнічаем як мясцовых жыхароў — заключаем з імі дамову, так і навучэнцаў сярэдніх школ. Дапамагалі занатоўваць яблыка, а разам перабіраць і сартаваць сталовыя буракі таксама навучэнцы бабруйскіх каледжаў. Плячо падстаўляе райвыканкам, удзельнічаючы ў суботніках, прадстаўнікі раённых арганізацый. Усім вялікі дзякуй.
Акрамя занатоўкі на зіму, пастаўкі на перапрацоўку і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на раённых святах «Дажынкі», «Глушанскі хутарок», яблыка ў «Неўскім-Агра» прапаноўваюць усім жадаючым. Попыт, як кажуць, ёсць. Набыць недарагую прадукцыю сада спыняюцца аўтамабілісты (паўз аўтатрасы маецца аб’ява), прыязджаюць і бабруйчане, якія не першы год набываюць тут садавіну і гародніну. Якасць і цана людзей задавальняюць.
Да таго ж, у ААТ «Неўскі-Агра» маецца магчымасць рэалізаваць грамадзянам сталовыя буракі і бульбу.