Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 14 Октябрь 2022 11:21

«Мара — здаровыя дзеці і прасторны дом»

Пра такое — значнае і звычайнае адначасова, характэрнае для кожнай шчаслівай сям’і — мараць мае субяседнікі Юлія і Сяргей Мальцавы з пасёлка Глуша, у якіх падрастаюць трое дзяцей: два сыны і малодшая дачушка. З імі мы сустрэліся напярэдадні Дня маці і Дня бацькі, якія адзначаюцца ў нашай краіне 14 і 21 каст­рычніка адпаведна.

Юліі Уладзіміраўне крыху болей за трыццаць. Яна — тутэйшая: у Глушы нарадзілася, пайшла ў мясцовую школу і правучылася да сёмага класа. А вось атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымала ў Расійскай Федэрацыі, куды паехала за матуляй (жанчына працаўладкавалася ў суседняй краіне).

З часам радзіма маю субяседніцу паклікала назад, тым болей што тут заставаліся цётка, бацька, стрыечны брат. З сабой з Расіі, як з усмешкай заўважае, прывезла і мужа.

У Глушы ўладкавалася сацыяльным работнікам. Клопат пра састарэлых жыхароў пасёлка і суседняй вёскі Дойнічава на пачатку падаўся надзвычай няпростым. У кожнага чалавека свой нораў і звычкі, а з узрос­там далучаюцца яшчэ і хваробы. Але з часам успрыняцце абавязкаў і сваёй ролі ў доглядзе за тымі, каму патрабуецца дапамога, перамяніліся, і цяпер, як прызнаецца, нават сумуе па сваіх бабулях і дзядулях, многія з якіх дагэтуль тэлефану­юць, клічуць у госці.

На гэтую пару ў Глушы не засталося амаль нікога з родных Юліі Уладзіміраўны (летась заўчасна ў 46 год пайшла з жыцця цётка, бацькава сястра Людміла Пятроўна Палякова, якая, па словах субяседніцы, была цудоўным, сонечным чалавекам, дапамагала і падтрымлівала яе ва ўсім, а тыдзень таму не стала і бацькі). І ў фізічным, а болей — маральным плане ёй, як кажа, нялёгка. Затое цудоўнай падтрымкай і апорай з’яўляецца муж Сяргей. Хоць кожнадзённыя турботы на яго не перакладзеш: Сяргей Вітальевіч ездзіць на заробкі ў суседнюю краіну, але ж два тыдні, што муж на вахце, для Юліі пралятаюць імкліва, у кругавароце спраў і клопатаў. На раніцу — дапамагчы сабрацца ў школу 10-гадоваму Сямёну і 7-гадоваму Віталіку, накарміць сыноў, праводзіць у школу і заняцца з 2-хгадовай Карынай, якая таксама любіць прачнуцца надосвітку. Далей — гатаванне абеду, пральныя справы, якія ў шматдзетнай сям’і бясконцыя, прагулка з дачушкай, аднаўленне прадуктовага запасу сям’і, выправоджанне, а пасля сустрэча сыноў з музычнай школы, куды, асабліва старэйшы, з задавальненнем ходзяць і маюць за поспехі ўзнагароды. Увечары — ізноўку гатаванне ежы, з улікам густу кожнага, пад­рыхтоўка школьнікам адзежы, праверка ўрокаў і ранцаў на наяўнасць усяго неабходнага, абмеркаванне (часцей за вячэрай), як прайшоў дзень і што ў ім было цікавага, мыццё посуду, прыборка пакояў (звычайна пасля таго, як дзеці заснуць) і ў завяршэнне — хоць непрацяглыя перамовы з мужам: за дзень набярэцца столькі ўсяго, пра што хочацца расказаць і параіцца. Зусім іншая справа — калі муж дома.

— Дзеці зусім не тыя! — усміхаецца субяседніца. — Ловяць кожнае бацькава слова і двойчы просьбу паўтараць не даводзіцца. Не адыходзяць ад яго, не кажучы ўжо пра тое, як чакаюць татавага прыезду. Дзеці адчуваюць, што яны для бацькі — усё! І гэта сапраўды так. Сям’я і дзеці для мужа — галоўнае. Ён дазваляе ім і пасвавольнічаць, і строга спытае, калі што. Імкнецца перадаць ім свае веды, уменні. Стараецца, каб мы ні ў чым не мелі патрэбы, таму і шукае, дзе больш зарабіць. З прыездам мужа імкнемся пабываць у горадзе, звазіць куды дзяцей, зрабіць неабходныя пакупкі.
Грошай на сям’ю з трымя дзяцьмі, дзе два школьнікі, патрабуецца нямала. Але акрамя мужавага заробку сям’я Мальцавых мае каля 800 рублёў дзяржаўнай падтрымкі штомесяца. Гэта дапамога на выхаванне дзіцяці ва ўзросце да трох год і на малодшага сына. Падтрымка немалая, і за гэта сям’я ўдзячная. Але яшчэ больш значная дапамога шматдзетную сям’ю чакае наперадзе. У Глушы, побач з домам бабулі, які ім перайшоў у спадчыну і дзе Мальцавы цяпер месцяцца, яны збіраюцца ўзвесці (з дзяржаўнай падтрымкай) новы дом.
Прасторнае жыллё, дзе б у кожнага быў уласны пакой, ды здаровыя дзеці — гэта найвялікшая мара маіх субяседнікаў. А яшчэ Юліі Уладзіміраўне вельмі хочацца, каб у Глушу з часам вярнулася матуля. Не столькі фізічная, як маральная, падтрымка дасць ёй, як кажа, большыя “крылы”, прынясе заспакаенне, што сям’я — ра­зам. А гуртам, як вядома, — любая справа і задача па плячы.

Прочитано 82 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.