
Адкрыты дыялог “Роля БРСМ у жыцці моладзі” прайшоў сёння ў Цялушскай сярэдняй школе. Падчас сустрэчы з членамі пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” і вучнямі, якія пакуль толькі знаёмяцца з дзейнасцю маладзёжнага руху ў раёне, першы сакратар Бабруйскага РК ГА “БРСМ” Сяргей Сарокін абмеркаваў пытанні, звязаныя з накірункамі дзейнасці арганізацыі, іх рэалізацыю ў Бабруйскім раёне. Адзначыў высокую ступень удзелу Цялушскай школы ў інфармацыйным праекце Бабруйскага райкама ГА “БРСМ” #YOUМЕДИА. Узнагародзіў “пярвічку” школы дыпломам і каштоўным падарункам як пераможцу раённага конкурсу на лепшы валанцёрскі плакат.