Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 13 Октябрь 2022 11:38

Чарговы Дзень жывёлавода прайшоў у сельгасарганізацыях

Дзень жывёлавода — гэта яшчэ адна магчымасць жывёлагадоўчых калектываў сабрацца ў прысутнасці кіраўніцтва, абагуліць напрацаванае за папярэдні перыяд, падзякаваць людзям за працу, адзначыць перадавікоў, засяродзіць увагу на праблемных баках вытворчасці і разам пашукаць спосабы іх вырашэння.

У СВК “Гігант” Дзень жывёлавода прайшоў 12 кастрычніка. У калектывах падвялі вынікі работы за верасень, выпрацавалі меры па павышэнні вытворчасці працы, адзначылі людзей, чые працоўныя намаганні прынеслі найбольшы плён. У прыватнасці, на малочна-таварнай ферме №1 перадавіком прызнана жывёлавод Наталля Валянцінаўна Фёдарава, чые валавыя прывагі на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы за папярэдні месяц склалі 55,80 ц, сярэднесутачныя прывагі па двух групах — 1128 г пры 100-працэнтнай захаванасці маладняку. На малочна-таварным комплексе адзначана лабарант па аналізе малака Таццяна Васільеўна Кушнярова. Нагода — добрасумленныя адносіны да працоўных абавязкаў. За гэта ж да перадавікоў па выніках верасня прылічаны і начны жывёлавод МТФ №2 Мікалай Мікалаевіч Хархаль. У кагорце тых, чый унёсак у галіну прызнаны найбольш значным, і жывёлавод МТФ №3 Вольга Уладзіміраўна Арцёмава. Дасягнутыя ёю за мінулы месяц валавыя прывагі на вырошчванні маладняку БРЖ склалі 54,20 ц, сярэднесутачныя прывагі — 825 г пры поўнай захаванасці маладняку.  

***  

У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” разам з вытворчымі пытаннямі падчас Дня жывёлавода абмеркавалі і асабліва актуальную на гэтую пару тэму пажарнай бяспекі. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Яўген Тоўсцік нагадаў нескладаныя правілы выкарыстання печы — не перакальваць яе, пазбавіцца ад расколінаў, не дазваляць тапіць печы дзецям, не выкарыстоўваць вадкасці, якія лёгка запальваюцца, паклапаціцца пра перадтопачны ліст. У завяршэнне параіў выключаць электрапрыборы на час, калі ёсць неабходнасць пакінуць дом і памятаць пра бяспеку дзяцей.

Прочитано 85 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.