Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 07 Октябрь 2022 15:39

Работа знаходзіць тых, хто яе шукае

Часта бываючы, у якасці карэспандэнта, на пасяджэннях выязной раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, пасяджэнне, якое прайшло на базе Слабодскаўскага сельвыканкама, пакінула асабліва цёплыя ўражанні.

Не ад работы камісіі. Тут уражанні заўжды станоўчыя: людзі, у чыіх абавязках паклапаціцца, каб чалавек, які мае патрэбу ў працаўладкаванні, апошняга дасягнуў, падыходзяць да гэтага сумленна і з адказнасцю, не стамляюцца даводзіць — зачастую адным і тым жа грамадзянам з тэрмінам у паўгода — якія дакладна меры варта прадпрыняць, каб выпадковы заробак змяніўся на стабільны, а дасягненне пенсійнага ўзроту парадавала і самой пенсіяй.

Цёплы след камісія пакінула хутчэй тым, што намеры і магчымасці членаў камісіі супалі (ва ўсялякім разе так падалося) з намерамі наведвальнікаў — працаўладкавацца. А значыць, ёсць спадзяванне разлічваць на вынік, які задаволіць абодва бакі —чалавек атрымае працу, а разам і стабільны заробак, а камісія — зробіць яшчэ адзін крок у накірунку забеспячэння эканомікі раёна дэфіцытнымі ў многіх галінах працоўнымі кадрамі, вырашыць праблемы, якія самому чалавеку здаюцца іншым разам невырашальнымі.

Грамадзянін 1965 года нараджэння, апошнім месцам работы якога значыцца Каменская дапаможная школа-інтэрнат, вось ужо два гады ў ліку беспрацоўных. Прычына, як патлумачыў, у тым, што даводзіцца даглядаць хворую (пасля перанесенага інсульту) састарэлую маці. Пра тое, што жанчына (пры адпаведным заключэнні медкамісіі) зможа разлічваць на групу інваліднасці, а сам чалавек — на афіцыйны догляд за ёй, грамадзянін не ведаў. Дзякуючы камісіі яго праблеме дадзены ход, чалавеку патлумачаны алгарытм дзеянняў на бліжэйшы час. 

Ёсць усе шанцы спадзявацца на станоўчае вырашэнне пытання па працаўладкаванні жыхаркі сельсавета Святланы, чый жыццёвы шлях азмрочаны рознымі акалічнасцямі, у тым ліку заўчаснай смерцю адзінага сына. Не засталася без увагі просьба дапамагчы з атрыманнем працоўнага месца 31-гадовай жыхаркі Каменкі. Вакансіі, якія падыдуць маладой жанчыне, у раёне і г. Бабруйску маюцца. Пры выкананні неабходных патрабаванняў і яе пытанне можа быць знята.

— Задача нашай камісіі калі не тут жа прапанаваць вакансію, то дапамагчы чалавеку, які хоча працаваць, прыносіць карысць сабе і грамадству, пазбавіцца перашкод на шляху да гэтага. Таму дакладна вывучаем сітуацыю кожнага, здольнасці і магчымасці і дапамагаем чалавеку прыняць рашэнне, якое б яго задаволіла, — адзначыў старшыня камісіі, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Геворг Мелканян. Пры гэтым дадаў, што работа абавязкова знаходзіць тых, хто яе шукае.

Разам са старшынёй у рабоце камісіі прынялі ўдзел начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Наталля Пясоцкая, сакратар камісіі Юлія Гук, участковы інспектар міліцыі Андрэй Болбас, дырэктар Каменскай дапаможнай школы-інтэрната Максім Быкаў і старшыня Слабодкаўскага сельсавета Анатоль Шэлег.

Прочитано 92 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.