Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 06 Октябрь 2022 10:28

Сям’я хлебаробаў з Бабруйскага раёна пабывала ў Палацы Незалежнасці

Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь літаральна штодня прымае экскурсіі. Пазіцыя Прэзідэнта — у сценах аднаго з галоўных сімвалаў беларускай дзяржаўнасці павінны пабываць як мага болей грамадзян краіны.

Учора Палац прыняў лепшых аграрыяў Магілёўшчыны, якія прыехалі ў сталіцу разам з сем’ямі. Ад Бабруйскага раёна там пабываў механізатар СВК “Гігант” Алег Вяроўкін (пераможца раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых раслін) з жонкай Кацярынай Віктараўнай, кладаўшчыком гаспадаркі, і дачкой Юліяй. Дэлегацыю нашага раёна узначаліла старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль.   

Хлебаробы з цікавасцю пазнаёміліся з выставачнай часткай праекту “Да Беларусі — з любоўю і пяшчотай”, пабывалі ў больш за 10-ці залаў, сфатаграфаваліся на памяць у пакоях, якія раней бачылі толькі з экранаў тэлевізараў. І падзяліліся ўражаннямі ад пабачанага і паездкі:

“Спадабалася выключна ўсё. Сам Палац уразіў сваёй веліччу і хараством. Сцены, інтэр’ер, мэбля — усё зроблена і падабрана з густам. Шмат пабачылі і пачулі цікавага. Пабывалі ў залах, дзе праходзяць асабліва значныя падзеі. Да прыкладу, прыём ганаровых гасцей, цырымоніі ўзнагароджання грамадзян, якія заслужылі гонару быць адзначанымі Прэзідэнтам. Пабывалі ў прыёмнай Аляксандра Лукашэнкі, у музеі падарункаў кіраўніка дзяржавы і шмат дзе яшчэ. Уражанні засталіся вельмі яскравыя, і я з задавальненнем пабываў бы там яшчэ”, — адзначыў Алег Уладзіміравіч.  

 

 

Прочитано 103 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.